423 ініцыятыўныя групы патэнцыйных кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, паводле папярэдніх дадзеных, разам сабралі ўжо каля 150 тысяч подпісаў. Траціна зь іх прыходзіцца на долю прадстаўнікоў Аб’яднаных дэмакратычных сілаў.
Лідэрам у зборы подпісаў стаў кандыдат з адзінага сьпісу Аб’яднаных дэмсілаў Аляксандар Ваўчанін з Жодзінскай выбарчай акругі. Фэльчар «Хуткай дапамогі» першым пераадолеў рубеж у дзьве тысячы подпісаў.