«Падарожжа дылетанта» па цікавых беларускіх мясцінах працягваецца ў колішніх уладаннях вядомага беларускага рода Горватаў — вёсцы Ліпаў на Палессі. У гэтым выпуску гледачы даведаюцца пра незвычайную гісторыю рода і ўбачаць палац сямейства, які захаваўся яшчэ з 1855 года. Новая вандроўка таксама завяла вядучага Юрыя Жыгамонта ў суседнюю вёску Прудок, дзе зараз жыве пісьменнік Андрусь Горват.

Вёска Ліпаў знаходзіцца ў Калінкавіцкім раёне Гомельскай вобласці. Вучоныя лічаць, што людзі жылі ў гэтых мясцінах яшчэ 26 тысяч гадоў таму. Аднак упершыню ў хроніках Ліпаў узгадваецца ў 17 стагоддзі як уладанне Горватаў. Да 20 стагоддзя тут развівалася гісторыя славутага рода. У 1800 годзе была пабудаваная царква ў імя Вялікапакутніцы Параскевы Пятніцы, якая, на жаль, не была адноўлена. Да сёняшняга моманту ў вёсцы Ліпаў захаваўся палац Горватаў.

У «прудкоўскай» частцы «Падарожжаў дылетанта» можна пабачыць дом і казу, знаёмых многім беларусам па кнізе Андруся Горвата «Радзіва «Прудок». Выдадзены напрыканцы мінулага года, гэты твор зрабіўся бестсэлерам і лаўрэатам некалькіх літаратурных прэмій. З «Радзівам «Прудок» Андрусь Горват зараз удзельнічае ў праекце Movabox, які рэалізуе кампанія velcom у падтрымку сучаснай беларускай літаратуры.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?