04.04.2017 / 14:58

Святлана Куль. Да парога лічу кіламетры, гадзіны і крокі… 5

Да парога лічу кіламетры, гадзіны і крокі,
Мне б дайсці, датрываць, перайсці цераз гэты парог —
Дом бацькоўскі адшэпча хваробу, бяду і сурокі,
Ён замовы і шэпты ў кутах на паддашшы збярог.

Ён прылашчыць мяне, бы ў дзяцінстве матуліны рукі,
Ён падушку паправіць і коўдру вакол падаткне,
Я шчаслівай засну пад ягоныя шэпты і гукі,
Хай калыша і шэпча, мацуе і лечыць мяне.

Можа ведае хто ці гасцінец, ці шлях, ці сцяжыну,
За якімі марамі, якой неабсяжнай тайгой?
Дзе стаіць гэты Дом, што пашэпча над хворай Айчынай?
І ці дойдзе яна?
І ці дойдзе яна да яго?

4.04.17

0
Кнехт / Адказаць
04.04.2017 / 15:34
Прыгожы, але шчымлівы верш. Я сабе так думаць не дазваляю, калі прыяжджаю ў родную хату. Каб не раскісаць. Каб жыць зараз і тут. Каб дзейнічаць, а не ўспамінаць толькі пра дзеянне.
0
Шаленая матуля / Адказаць
05.04.2017 / 09:43
Дзякуй за верш. Гэты дом -гэта мы з вамi.Пакуль мы жывем-жыве надзея.
0
калгасны клуб / Адказаць
05.04.2017 / 12:25
Ёсць польскі вершык: "не пепш Петшэ пепшэм вепша." Тут круцей: у трох слупочках пяць шэптаў: адшэпча, шэпты, шэпты, шэпча, пашэпча. Крытык Кнехт ужо напісаў: "Прыгожы, але шчымлівы верш." Дык калі яшчэ пашаптаць, то будзе і шчымлівы і прыгожы, адно другога не адменіць.
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру