Камень ружовай агранкі Pink Star («Ружовая зорка») паставіў рэкорд на таргах аўкцыёну Sotheby's і стаў першым па кошце дыяментам у свеце. Ён стаў самым дарагім дыяментам (і найбольш каштоўным ювелірным лотам наогул), пабіўшы рэкорд буйнога блакітнага дыямента «Сінь Опенгеймера», у маі мінулага года прададзенага на таргах Сhristie's за 57,6 мільёна даляраў, піша РБК.

Фото AP Photo/Kirsty Wigglesworth

АР

Pink Star вагой 59,6 карата з'яўляецца самым буйным у свеце дыяментам у катэгорыі бездакорна чыстых, фантазійных ружовых дыяментаў натуральнай афарбоўкі і авальнай формы. Такую характарыстыку каменю далі эксперты Гемалагічнага інстытута Амерыкі (GIA). Уласна кажучы, «Ружовая зорка» стала самым буйным бездакорным ружовым дыяментам, які калі-небудзь праходзіў яго ацэнку.

Ён больш чым у два разы пераўзыходзіць па вазе іншы знакаміты брыльянт Graff Pink (24,78 карата), які аж да сённяшняга дня лічыўся самым дарагім ружовым дыяментам — на аўкцыёне Sotheby's у Жэневе 2010 года ён быў прададзены за 46,2 мільёна даляраў.

Інтрыга апошніх таргоў у Ганконгу была ў тым, што Pink Star ужо аднойчы з'яўляўся на аўкцыёне — у лістападзе 2010 года камень сышоў з малатка за рэкордныя 83,19 мільёна даляраў. Аднак пазней высветлілася, што пакупнік, амерыканскі ювелір Ісаак Вулф, не мае магчымасці расплаціцца за набыты лот. У выніку камень быў вернуты ў аўкцыённы дом Sotheby's.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?