04.04.2017 / 23:44

Меліта Станюта прэзентавала кулон са сваім сілуэтам ФОТА 14

Гімнастка Меліта Станюта мае краму «Variety», пра якую мы пісалі летась. 4 красавіка Меліта прэзентавала ў сваёй краме кулон са сваім сілуэтам.

«Для мяне гэта вельмі пазітыўная навіна, спадзяюся, як і для вас. І больш радасна ад таго, што пачынаецца здзяйсняцца мая мара», — звярнулася да наведвальнікаў Меліта. 

Вобразам для сілуэта паслужыў фотаздымак злева.

Прэзентацыю наведалі прыхільніцы Меліты. Гімнастка раздавала аўтографы і фатаграфавалася з дзяўчатамі.

«Гэты быў вельмі доўгі шлях, але зараз я адчуваю сябе так, як быццам атрымала залаты медаль», — падзялілася ўражаннямі Меліта з «НН». Пры распрацоўцы гімнастка пільна сачыла за дробязямі, але вынікам вельмі задаволена.

«Ужо зараз мне пішуць з Іспаніі, Францыі, Расіі. Бацькі і іх маленькія гімнасткі жадаюць набыць кулон. Мы зрабілі 50 кулонаў, зараз ужо засталося дзесьці каля 12. У хуткім часе, думаю, мы запусцім яшчэ і інтэрнэт-краму, дзе таксама можна будзе яго набыць».

Меліта адзначае што гэта толькі пачатак, бо ў планах яшчэ зрабіць кулоны з іншымі гімнасткамі — Любоўю Чаркашынай, Іннай Жукавай, Кацярынай Галкінай ды іншымі.

Прэзентацыю Меліты наведала гімнастка Ксенія Санковіч.

Кулон зроблены з срэбра. Ён каштуе 55 рублёў.

Мікіта Недаверкаў, фота аўтара

3
Маша / Адказаць
05.04.2017 / 00:46
Если честно, то не очень.
13
www / Адказаць
05.04.2017 / 07:40
Очень, но серебро мягкий металл. А тут такие детали, тонкие линии.
26
алекс / Адказаць
05.04.2017 / 07:43
Маша, если честно, то это не важно. Девочка пробьётся. Пусть не сразу, со временем, когда гламурной хрени в голове станет меньше, но пробьётся. Просто ей нужно через это пройти))
Паказаць усе каментары/ 14 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру