Увайсці
  • Навіны
  • Усяго патроху
  • Культура
  • Рэкламадаўцу
бел / рус
  • Гісторыя
  • Афіша
  • Музыка
  • Мова
  • Архітэктура
  • Кіно
  • Літаратура
  • Культура. Рознае
  • Беларусы замежжа
  • Тэатр
Культура. Рознае
Фота 3 з 3

Жанчыны, якія захавалі архіў Алеся Дудара: мама Вольга Іванаўна, сястра Яўгенія Аляксандраўна, пляменніца Ліда. Фота з архіва сям'і Дайлідовічаў

13.04.2017 / 06:25

Не герой свайго часу: жыццё і смерць Алеся Дудара 

Ён прыдумаў «Маладняк», а за смелы палітычны верш у «лібералізацыю» 1920-х быў высланы з Беларусі. Яго паэзію чытаў на памяць Купала, а НКВД асудзіла на смерць як «члена антысавецкай аб’яднанай шпіёнска-тэрарыстычнай нацыянал-фашысцкай арганізацыі». Ён толькі згаданы ў сучасных школьных праграмах, але ў іх не ўключаны. Усё гэта — Алесь Дудар.

Алесь Дудар (глядзіць убок) падчас вайсковых збораў студэнтаў БДУ, 1928

Літаратуразнаўца Ганна Севярынец рыхтуе вялікі том «Выбранага» Алеся Дудара. Кніжка за кніжкай (а неўзабаве выйдзе падрыхтаваны ёй том дакументальнай біяграфіі Дубоўкі), даследчыца пераадкрывае нам літаратуру 1920-х, у якой былі не толькі бурапена і штурм аванпостаў, але і тонкасць, і глыбіня.

«Наша Ніва»: Чаму сёння трэба выдаваць збор твораў Алеся Дудара? Дапамажыце, калі ласка, чытачам ацаніць маштаб асобы.

Ганна Севярынец: Ён быў амаль самым маладым з беларускага «штурм унд дрангу» — пакалення, да якога належалі Паўлюк Трус, Уладзімір Дубоўка, Міхась Зарэцкі, Кузьма Чорны і іншыя, — адным з самых маладых і адным з самых заўважных. Алесь Дудар прыдумаў «Маладняк». Заснавалі яго разам з ім яшчэ пяцёра, гэта вядома, але прыдумаў — Дудар. Першы рэдактар маладнякоўскага часопіса — у 19 гадоў, каб вы ведалі. Завадатар усіх буйных «нацдэмаўскіх» літаратурных скандалаў 20-х. Адзін з самых яскравых — няхай сабе і супярэчлівых — крытыкаў міжваеннага часу. Першы беларускі перакладчык «Фаўста» Гётэ, «Атэла» Шэкспіра, пушкінскага «Анегіна», урэшце. Гэта я так, пералічыла ў энцыклапедычным фармаце.

А калі па-чалавечы… Гісторыя Алеся Дудара — незвычайна цікавая гісторыя чалавека, абцяжаранага бліскучым талентам і вельмі мяккім характарам. Характарам, які катастрафічна не пасаваў да эпохі. Калі Дубоўка — герой, калі Крапіва — антыгерой, то Дудар — гэта проста не герой. Чалавек з вялікім талентам — але зусім без амбіцый. З выбітной магчымай будучыняй — і зусім без моцы за яе змагацца. Ён вельмі чалавечны. І ягоны час проста зжэр яго.

«НН»: Не герой. Хіба Дудар дыстанцыяваўся ад грамадскага жыцця?

ГС: Не, я маю на ўвазе крыху іншыя характарыстыкі. У Алеся Дудара была выразная і яскравая грамадская пазіцыя, між іншым, куды больш відавочная, чым у асцярожнага Дубоўкі. Але ж яму заўсёды бракавала ўнутранай моцы адстойваць яе да канца. Ён быў даверлівы, мяккі чалавек, лёгка паддаваўся ўплывам, мог падпарадкаваць свой талент чужому агрэсіўнаму ўплыву — так ён папаў «у абцугі» Цішкі Гартнага і стварыў свае самыя адыёзныя і нават у нечым непрыстойныя крытычныя артыкулы «антыўзвышэнскай» накіраванасці… Ён быў проста чалавек, з усімі звычайнымі чалавечымі слабасцямі. Такім не ставяць помнікаў. І дзякуй богу, бо помнікі — гэта небяспечна.

Адкуль яны павыкопвалі тыя вершы?

«НН»: Чаму пасля Дубоўкі вы ўзяліся менавіта за Дудара?

ГС: Падчас працы над кнігай пра Уладзіміра Дубоўку Алесь Дудар-Дайлідовіч бясконца пападаўся мне «пад руку» — яны ж былі паплечнікамі напачатку 20-х, зацятымі ворагамі —напрыканцы. Але сапраўдная даследчыцкая цікавасць — калі проста спаць спакойна не можаш, пакуль не высветліш адказы на свае пытанні, — прыйшла, калі я перачытвала — трэба было ўдакладніць дэталі — два лісты Дудара да Дубоўкі. І — нібыта маланка. Разумееце: вытанчаная проза. Кожны сказ хацелася смакаваць. Ідэальны сінтаксіс. Бездакорная лексіка і фразеалогія. Кожнае слоўца на сваім месцы. Здавалася б, ліст. Нават не сяброўскі — справы полацкай філіі «Маладняка», напаўафіцыйны дакумент, але ж як створаны!

Алесь Дудар. 1930-я. Фота з фондаў БДАМЛІМ

Звярнулася наноў да паказанняў Дудара 1930 года, якія друкуе ў сваёй кнізе Міхнюк, там своеасаблівыя паказанні, такая споведзь паэта, шчырая спроба разабрацца ў сабе — і зноў: проста бліскучая проза! У нас такой мемуарыстыкі перыяду міжваеннай Беларусі, бадай што, і няма — дакладнай, дэталёвай, псіхалагічна насычанай, напісанай ідэальнай мовай. Карацей, мяне не на жарт зачапіла.

Я ведала раней вершы Дудара, і яны не падаваліся мне ну хоць бы на кроплю цікавымі. А тут — ну я ж бачу якасць тэксту. І пайшло-паехала.

Падняла ягоныя зборнікі 20-х, публікацыі, зборнік апавяданняў… Бачу: ён зусім іншы!

«НН»: А ці перавыдавалі ўвогуле творы Дудара?

ГС: Быў панылы зборнік 1959 года — божа мой, адкуль яны павыкопвалі тыя вершы, каб іх туды паставіць? Ведаеце, як у нас выдавалі напрыканцы 50-х рэабілітаваных літаратараў? Выбіралі самыя непрыгожыя, самыя нехарызматычныя, самыя механічныя вершы, да таго ж — абавязкова пра Леніна, пра Кастрычнік, пра пяць лыжак заціркі — вось гэтае во ўсё. Я разумею, чаму так рабілася, але гэта тэма асобнай гутаркі.

Дубоўка, дарэчы, грэбаваў сваім паслярэабілітацыйным выданнем, не лічыў яго за кніжку і шмат сіл паклаў, каб следам за ёй скласці і выдаць наступную, больш-менш нармальную. За Дудара, расстралянага ў 1937-м, гэта павінны зрабіць мы.

Уваходзіў у купалаўскі пул

«НН»: Што вы самі нечакана для сябе дазналіся пра Дудара ў працэсе падрыхтоўкі? Што з гэтага найбольш здзівіла вас?

ГС: Ой, гэта гутарка на два дні без перапынку. Агульнавядомая інфармацыя пра Алеся Дудара настолькі скажоная і несправядлівая, што здзіўляцца мне даводзіцца на кожным кроку. Прыкладам, ён на вельмі добрым узроўні валодаў французскай, англійскай і нямецкай мовамі — гэта я не кажу пра польскую, украінскую і рускую, гэта само сабой.

У яго была выдатная адукацыя: спачатку легендарная менская прыватная гімназія Зубакіна і Фальковіча (між іншым, вельмі нятанная гімназія, няшмат хто мог дазволіць сабе вучыцца ў ёй), потым, у бежанстве, — класічная мужчынская гімназія буйнога горада Казлова (цяпер Мічурынск, Тамбоўская вобласць Расіі). Акрамя гэтага, Дудар увесь час самаадукоўваўся: у яго была нерэальная бібліятэка. Дзе ён браў тыя выданні, якія я бачыла на свае вочы — а гэта ўжо толькі рэшткі легендарнай ягонай бібліятэкі, — я не магу зразумець. Гэта нешта фантастычнае, бібліятэка Дудара. Гэта тэма асобнага даследавання. Ды там за што не крані… Адносіны з Купалам, прыкладам… Алесь Дудар зусім не такі, якім яго нам малявалі. Як, між іншым, і ўся наша міжваенная літаратура.

«НН»: А якія адносіны былі ў Дудара з Купалам?

ГС: Купала Дудара вельмі любіў і цаніў. Дудар уваходзіў, так бы мовіць, у купалаўскі пул — Іван Дамінікавіч ставіўся да яго сардэчна, цаніў як паэта. Нездарма ж менавіта Дудару Купала, старшыня Пушкінскай камісіі, аддаў перакладаць «Анегіна». Абы-каму такі дзяржаўны заказ не даюць. Ёсць успаміны, як Дудар ратаваў Купалаву бібліятэку падчас паводкі, як свабодна, у любы час, прыходзіў да яго ў госці. Яны і выпівалі разам.

Ёсць кранальныя ўспаміны Юркі Віцьбіча пра тое, як беларускія пісьменнікі абмяркоўвалі сталінскую Канстытуцыю, а Дудар, Маракоў і Віцьбіч сядзелі ў сталоўцы Дома пісьменніка і пілі горкую. Далучыўся да іх і Купала. З залы даносіліся істэрычныя воклічы: «Вялікі Сталін! Вялікая Канстытуцыя!» — і чым гучней, тым паўней наліваліся келіхі. «Дзядзька Янка, прачытайце што сваё», — папрасілі Купалу. Ён прачытаў колькі радкоў з «Над ракой Арэсай» — гэта такая вельмі правільная, ідэалагічна вытрыманая паэма. «Ну як?» — і маладыя паэты апусцілі вочы. «Дзякую, хлопцы, — горка сказаў Купала. — А вось ім там, — і ён матнуў галавой наверх, — падабаецца». Устаў, каб сыходзіць, — і раптам вярнуўся, нахіліўся да стала і прачытаў на памяць Дудараў «Себеж», вельмі моцны «нацдэмаўскі» верш:

Ішлі людзі праз Себеж на захад,
Не згубіўшы, шукалі чагосьці.
I пад замчышчам сохнуць і чахнуць
Беларускія белыя косці.

І Дудар, як піша Віцьбіч, заплакаў.

Цікава, што Якуб Колас не вельмі любіў Дудара, хоць калісьці вучыў яго. Гэта складаная і шматбаковая тэма — хто каго цаніў і хто каго не цаніў у беларускай літаратуры.

Жанчыны, якія захавалі архіў Алеся Дудара: мама Вольга Іванаўна, сястра Яўгенія Аляксандраўна, пляменніца Ліда. Фота з архіва сям'і Дайлідовічаў

Бібліятэка ўратавала бацькоў у вайну

«НН»: Дудар ад 10 да 17 гадоў пражыў у Расіі, у бежанстве. Ці адбіўся на ім гэты побыт у Расіі ў веку, калі фармуецца асоба?

ГС: У Алеся Дудара была вельмі беларуская сям’я — мама ўсё жыццё гутарыла выключна па-беларуску, бацька ў побыце — таксама. Да таго ж з пачатку 1920-х Дудар — актыўны ўдзельнік мерапрыемстваў «Беларускай хаткі» і трупы Уладзіслава Галубка — два гады ён вандраваў з гэтым легендарным тэатрам у якасці акцёра. Да таго ж сем’і Дайлідовічаў і Галубка жылі дзверы ў дзверы, суседнія кватэры дома №15 па вуліцы Правадной (цяпер гэта раён вуліцы Фабрыцыуса — СМ). Менавіта гэта сфармавала ягоную асобу. Ад расейскага Мічурынска ў Дудара — выбітнае веданне расейскай і сусветнай літаратуры. У тагачасным Казлове была адна з самых багатых правінцыйных бібліятэк, а Шурка Дайлідовіч перачытаў яе амаль усю.

«НН»: Цікава, які быў лёс бібліятэкі самога Дудара. Міхась Чарняўскі ўспамінаў, як адзін агент КГБ, каб уцерціся ў давер, запрашаў яго дахаты і паказваў рэдкія беларускія кнігі. Пасля высветлілася, што яго бацька быў энкавэдыст і меў доступ да бібліятэк арыштаваных пісьменнікаў. Ці маглі і кнігі Дудара разысціся так?

ГС: Так яны і разышліся, Дударовы кніжкі. Маці ягоная казала, што энкавэдысты вывезлі шэсць машын кніг пасля вобшуку. Мо і не шэсць, але тое, што іх вывезлі машынамі, — факт. Яшчэ частку маці прадала за акупацыяй, бо не было чаго есці — яны засталіся ўдваіх пад немцам, старэнькая маці і бацька. Сынава бібліятэка ратавала іх усю вайну.

Жонка развялася, калі выслалі

«НН»: Вядома, што следчая справа Дудара захоўваецца ў архіве КДБ. Ці могуць і там быць яго невядомыя творы?

ГС: Наўрад ці. Усе рукапісы фігурантаў той справы былі спалены 1 жніўня 1937 года — акты знішчэння паказваў мне Леанід Маракоў. На жаль, я амаль упэўнена, што менавіта ў тым вогнішчы гарэлі найлепшыя іх творы. Але ніколі не варта губляць надзеі. Будзем чакаць, пакуль архівы адкрыюць.

«НН»: Што стала з сям’ёй Дудара, калі яго рэпрэсавалі?

ГС: О, гэта яшчэ адна доўгая і драматычная гісторыя. Паэтка Наталля Вішнеўская, з якой Алесь Дудар пабраўся шлюбам напрыканцы 1928 года, пад ціскам абставін і «добрых людзей» падала з ім на развод, калі ён быў высланы ў Смаленск у 1929 годзе за легендарны цяпер верш «Пасеклі Край наш папалам». Гэта была ягоная вялікая асабістая драма, нават думаў пра самагубства, прасіў яе трываць і чакаць, але ж… Ён больш не ажаніўся, а яна выйшла замуж за паэта Алеся Звонака, рэпрэсаванага ў 1936-м, а потым — за Янку Бобрыка, які загінуў у блакадным Ленінградзе. Сама Наталля Вячаславаўна жыла доўга, памерла ў 1986, але пра Дудара нідзе не ўспамінала — так, пару словаў у лістах да Сяргея Грахоўскага. Дзяцей у іх не было.

Шыкоўная магчымасць

«НН»: Што будзе ў «Выбраным» Дудара?

ГС: Вершы — як з вядомых зборнікаў 20-х, так і з маладаступных шараговаму чытачу публікацый; проза — некалькі апавяданняў і эсэ; крытыка — у Дудара, акрамя ўсім вядомай «антыўзвышэнскай» крытыкі, ёсць шэраг бліскучых уласна літаратуразнаўчых артыкулаў, напісаных яркай, жывой, іранічнай мовай; і нарэшце — пераклады: з Брусава, Блока, Ушакова, Гейне, Пушкіна.

Увойдзе туды і першы беларускі пераклад «Яўгена Анегіна», зроблены Дударом за дзесяць гадоў да Куляшова. Пераклад настолькі бліскучы, настолькі цікавы, што мне цяжка працаваць над ягоным расчытваннем — сяджу і радуюся, туды-сюды «ганяю» ў галаве Дударовы перакладчыцкія знаходкі:

Мой дзядзька правіл беззаганных,
Як не на жарты захварэў,
Узяў ён да сябе пашану
І лепш прыдумаць не ўмеў.
Яго пачын — другім навука.
Ды божа мой! Што за дакука
Пры хворым дні і ночы быць
І ні на крок не адступіць!

У дадатку планую змясціць «матэрыялы да біяграфіі» — дакументы з асабістага архіва паэта, перададзенага мне сваякамі Алеся Дудара, некалькі лістоў.

«НН»: Што з гэтага ніколі раней не друкавалася?

ГС: Раней ніколі не друкаваўся «Анегін» — бо якраз пры канцы працы над ім Дудар быў арыштаваны, а потым — расстраляны. У 1936 публікаваліся першая і трэцяя часткі гэтага перакладу, але ж з такой пачварнай рэдактарскай праўкай, што страшна. У «Выбраным» будзе аўтэнтычны аўтарскі тэкст.

Пакуль не бачыла ў друку пераклад «Зімовай казкі» Гейне і аднаго верша — таксама бліскучыя пераклады.

Але нават і тое, што друкавалася, знаходзіцца ў вельмі абмежаваным доступе, у амаль спарахнелых падшыўках газет, у старых часопісах. Зусім не ведаем мы Дударовай прозы — і я з задавальненнем дам два апавяданні, кожнае з якіх цікавае і сюжэтна, і як адлюстраванне ўнутранага свету аўтара. Хаця агулам проза Алеся Дудара не была яскравай прыкметай ягонага часу.

«НН»: Што вы маеце на ўвазе?

ГС: Гэта такое відавочнае наследаванне традыцыям Купрына і Горкага з беларускім акцэнтам. Ёсць яскравыя абзацы, цікавыя вобразныя знаходкі, але ўвогуле — і тут меў рацыю Адам Бабарэка, які казаў, што «усё гэта ўжо было, і глыбей, і лепш». 

«НН»: Калі плануеце выдаць кнігу? Ці будуць на яе збірацца сродкі праз краўдфандынг?

ГС: Канечне, хацелася б паспець да 29 кастрычніка 2017 года, васьмідзесяцігоддзя «чорнай ночы беларускай літаратуры», гэта было б і сімвалічна, і справядліва. Але кожны дзень прыносіць столькі новага і важнага, што загадваць цяжка. Буду выдаваць, як толькі зразумею, што кніга атрымалася вартай свайго аўтара.

Наконт краўдфандынгу: асабіста я лічу, што такія выданні — шыкоўная магчымасць для людзей бізнэсу зрабіць унёсак у справу беларускай культуры. Прыкладам, выданне дакументальнай біяграфіі Дубоўкі прафінансавана адным з найлепшых беларускіх мецэнатаў — пакуль не выдам сакрэту кім, усё паведамім на прэзентацыях. Калі нехта з бізнэсоўцаў пажадае ўнесці сваё імя ў гісторыю беларускай літаратуры і паўдзельнічаць у выданні твораў Алеся Дудара — пішыце. Гэта будзе файны і не вельмі цяжкі фінансава праект.

Пасеклі Край наш

Пасеклі Край наш папалам,
Каб панскай вытаргаваць ласкі.
Вось гэта — вам, а гэта — нам,
Няма сумлення ў душах рабскіх.

І цягнем мы на новы строй
Старую песню і чужую:
Цыгане шумнаю талпой
Па Бесарабіі качуюць…

За ўсходнім дэспатам-царком
Мы бегаем на задніх лапах,
Нью-Ёрку грозім кулаком
І Чэмберлена лаем трапна.

Засыплем шапкамі яго,
Ура, ура — патопім ў соплях.
А нас тым часам з году ў год
Тут прадаюць ўраздроб і оптам.

Мы не шкадуем мазалёў.
Мы за чужых праклёны роім,
Але без торгу і без слоў
Мы аддаем сваіх герояў.

Не смеем нават гаварыць
І думаць без крамлёўскай візы,
Без нас ўсё робяць махляры
Ды міжнародныя падлізы.

Распаўся б камень ад жальбы
Калі б ён знаў, як торг над намі
Вядуць маскоўскія рабы
З велікапольскімі панамі.

О, ганьба, ганьба! Ў нашы дні
Такі разлом, туга такая!
І баюць байкі баюны
Северо-Западного края…

Плююць на сонца і на дзень.
О, дух наш вольны, дзе ты, дзе ты?
Ім мураўёўскі б гальштук ўздзець,
Нашчадкам мураўёўскім гэтым…

Але яшчэ глушыце кроў.
Гарыць душа і час настане,
Калі з-за поля, з-за бароў
Па-беларуску сонца гляне.

Тады мы ў шэрагах сваіх,
Быць можа, шмат каго не ўбачым.
З тугою ў сэрцы ўспомнім іх,
Але ніколі не заплачам.

А дзень чырвоны зацвіце,
І мы гукнем яму: «Дабрыдзень».
І са шчытом ці на шчыце
Ў краіну нашу зноў мы прыйдзем.

1928

***

Алесь Дудар

(Аляксандр Дайлідовіч, 1904—1937) — паэт, крытык, перакладчык.

Нарадзіўся ў Навасёлках Мазырскага павета ( цяпер Петрыкаўскі раён), у сялянскай сям’і. Падчас Першай сусветнай Дайлідовічы былі ў бежанстве ў Тамбоўскай вобласці (Казлоў, цяпер Мічурынск). Вярнуліся вясной 1917. Пасля заканчэння (1921) школы ўступіў у тэатральную трупу У. Галубка. У 1923 адзін з заснавальнікаў «Маладняка».

Вучыўся на літаратурна-лінгвістычным аддзяленні педагагічнага факультэта БДУ, у выніку кампаніі супраць беларускіх пісьменнікаў-студэнтаў пакінуў універсітэт. За верш «Пасеклі Край наш папалам…» у 1929 высланы на тры гады ў Смаленск. Там быў арыштаваны ў 1930 па справе «Саюза вызвалення Беларусі». У 1931 зноў у Смаленску. Пасля заканчэння тэрміну высылкі вярнуўся ў Мінск. Трэці раз арыштаваны ў 1936 у Мінску. Асуджаны як «член антысавецкай аб’яднанай шпіёнска-тэрарыстычнай нацыянал-фашысцкай арганізацыі», расстраляны 29 кастрычніка 1937.

Гутарыў Сяргей Мікулевіч

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна? Пішы ў наш Тэлеграм

Даслаць навіну
Чытайце яшчэ
Спектакль «Чарнобыльская малітва» паводле Алексіевіч у РТБД замянілі на другі
Прычынай смерці Леаніда Барткевіча стаў цукровы дыябет
Памёр саліст «Песняроў» Леанід Барткевіч
Ад каранавіруса памёр пісьменнік з Бялынічаў Міхаіл Карпечанка
Каментары
Храналагічна Спачатку новыя Спачатку папулярныя
Палітыка і грамадства
Былы кіраўнік штаба Чэрачня пакінуў Беларусь
Пасля ўездзу ў Латвію трэба рабіць дадатковы тэст на каранавірус. Прычым ён не адмяняе самаізаляцыі
Беларусь прапанавала Азербайджану запусціць рэйсы ў ЗША праз Мінск
Беларусь гатовая аказаць падтрымку Азербайджану ў аднаўленні Карабаха
Беларускага адваката з ЗША Юрася Зянковіча схапілі ў Маскве і завезлі ў СІЗА КДБ
Біткойн працягвае расці. Ужо $64 тысячы
Нямецкія партнёры прыпыняюць супрацоўніцтва з «Гродна Азот»
Усяго патроху
У Слуцку рыбак працягвае лавіць рыбу, нягледзячы на палаючае поле за спінай ЭПІЧНАЕ ВІДЭА
Як зрабіць гарады больш бяспечнымі для жанчын
У Вялікабрытаніі скралі самага вялікага ў свеце труса
Раскосмас: Палёты турыстаў на калязямныя арбіты могуць пачацца не раней за 2030 год

Паглядзіце, якая сімпатычная істота пасялілася ў мінскім заапарку
Як правесці летнія канікулы з карысцю — сем выдатных ідэй
Пяць ідэй з усяго свету для вясновага генеральнага прыбірання
Рэцэпт на выхадныя: запечаная па-шведску бульба «Хасэльбэк»
Спорт
«Шахцёр» сыходзіць у адрыў, а «Рух» — без зрухаў. На што паглядзець у чацвёртым туры вышэйшай лігі
ЗША могуць байкатаваць Алімпіяду ў Пекіне

Віктар Ганчарэнка ўзначаліў «Краснадар»
«Юнацтва» стала 10-разовым чэмпіёнам Беларусі па хакеі, а Баскава асвісталі ў Гомелі
Мархель сышоў з пасады галоўнага трэнера футбольнай зборнай пасля 0:8 ад Бельгіі
В.а. галоўнага трэнера футбольнай зборнай прызначаны Георгій Кандрацьеў
Герасіменя: Думаю, нашы спартсмены паедуць на Алімпіяду пад нейтральным сцягам
«Падчас кросу можна пабачыць жырафаў». Топавая беларуская бягуння, якую выключылі са зборнай, пра жыццё і трэніроўкі ў Кеніі
Здарэнні
Украінец перахварэў на каранавірус чатыры разы
Пайшоў у панядзелак са школы і прапаў. У Мінску шукалі 13-гадовага хлопчыка
Вайскоўцы адрамантавалі хату ў Асіповіцкім раёне, пашкоджаную ракетнай устаноўкай
У Барысаўскім раёне мужчына загінуў пад коламі трактара: яго забіў п'яны таварыш
ДАІ са стралянінай спыняла п'янага кіроўцу
У Жыткавіцкім раёне палілі сухую траву, а згарэлі восем пабудоў
На трасе М1 у Смалявіцкім раёне перакуліўся грузавік. Рух ускладнены

Наркамана, які забіў жанчыну за мак, затрымалі праз 18 гадоў
Карысная інфа
Сіноптыкі: 14 красавіка — пахаладанне, дажджы

У сераду па Гродзеншчыне нават паабяцалі мокры снег
Сіноптыкі: Ужо ў сераду пахаладае, пройдуць дажджы
Сіноптыкі: 13 красавіка — да +19, месцамі дажджы

Сёння ў Мінску да +18°С
Вясна прыйшла. Але літаральна на некалькі дзён
Здароўе
Прэпарат, што пазбаўляе ад сімптомаў кавіду, прайшоў выпрабаванні ў ЗША
Пачалася масавая вакцынацыя ад кавіду. Чым прышчапіцца? Каму можна, а каму нельга? Адказвае доктар Салавей
Два пацверджаныя кавіды: як гэта было і чаму мяне гэта навучыла
Міністэрства аховы здароўя: за суткі ў Беларусі зарэгістраваныя 1175 пацыентаў з COVID-19

Скандал: Славакія выявіла, што пастаўленыя ёй вакцыны «Спутніка» адрозніваюцца ад той, якая праходзіла праверку
Мова
«Мова прафесіі»: стартуе новы праект, які дапаможа пашыраць беларускую мову
Падступная прастата класікі, або Што значыць «…цягам доўгія часіны»
Выйшаў чацвёрты том слоўніка мовы «Нашай Нівы»
«Успомніць, што такое «дзьмухавец», калі бяжыш 10 км/г — складана». У Беларусі практыкуюць новы спосаб вывучэння роднай мовы
Аўто
Xiaomi інвестуе 10 мільярдаў даляраў у вытворчасць электрамабіляў
Для ўладальнікаў электрамабіляў адмянілі транспартны падатак на 5 гадоў
Усе запатрабаваныя паркоўкі ўнутры другога кальца ў Мінску зробяць платнымі

Найвялікшы кітайскі аўтавытворца створыць электрамабіль — канкурэнта Tesla
Важныя змены: цяпер пасля афармлення нават дробнага ДТЗ могуць забраць правы на 2 гады
Эканоміка
У квартале пад Мінскам пабудуюць «разумныя» кватэры. Што ўнутры
13 красавіка зноў даражэе аўтамабільнае паліва
Bitcoin устанавіў новы рэкорд

Продажы новых аўто ў Беларусі знізіліся на 43,5%. Эксперты звязваюць трэнд з падзеннем даходаў
Даляр і еўра сёння патаннелі на дзве капейкі
Меркаванні
Агурбаш: Артысты, якія не паедуць на «Славянскі базар», аўтаматычна пераходзяць на бок святла
Падтрымаць працу «Нашай Нівы» можна двума спосабамі
Шукаем на працу менеджара па распаўсюдзе «Нашай гісторыі»
Якія нумары «Нашай гісторыі» будуць у асартыменце на продажы ў Рэдакцыі? Спіс
абноўлена
Гісторыя
«Я больш савецкі за савецкіх людзей». Як Масква пазбавілася Аміна
Што новага ў Львове?
Заходні марксізм, права на паўстанне і нацыі, якія «не толькі маюць права, але і абавязаныя быць нацыянальнымі». Спадчына Энгельса
Бетховен. Без барацьбы няма перамогі
Жыццё да Міндоўга. Як выглядала ранняя Літва
Як старажытную Гародню ледзь не напаткаў лёс Берасця
Генерал, які даказаў імперыі, што беларусы існуюць
Культура
Спектакль «Чарнобыльская малітва» паводле Алексіевіч у РТБД замянілі на другі
Цырымонія развітання з Леанідам Барткевічам пройдзе 15 красавіка
Чым небяспечная джынсавая тканіна і якія ёй ёсць альтэрнатывы?
У Лос-Анджэлесе знялі спецвыпуск сіткама «Сябры» — праз 17 год
Прычынай смерці Леаніда Барткевіча стаў цукровы дыябет
Памёр саліст «Песняроў» Леанід Барткевіч
Ад каранавіруса памёр пісьменнік з Бялынічаў Міхаіл Карпечанка
Навука і тэхналогіі
Колькі каштуе сайт для новага бізнэсу? Расказваем на прыкладах і даём падказку, як зэканоміць
Nvidia запланавала вытворчасць новых чыпаў, якія стануць канкурэнтам Intel
У Італіі надрукавалі на 3D-прынтары гліняны дом
Высокую смяротнасць ад брытанскага штама каранавіруса абверглі
У смартфонах з’явіцца функцыя, якая будзе пабуджаць карыстальнікаў глядзець на дарогу падчас хадзьбы
Новы прэпарат можа стаць прарывам у лячэнні раку мозга
Інтэрнэт з дапамогай VPN — ці насамрэч гэта бяспечна?
Каханне і сэкс
Былая жонка заснавальніка Amazon выйшла замуж за школьнага настаўніка
Памёр бацька Дэніса Родмана. У яго было 29 дзяцей ад 16 жанчын
Як склаўся лёс закаханых парачак з вокладкі «Нашай Нівы» за 2013 год?
У Грэцыі адчыніліся легальныя публічныя дамы. Але ёсць вельмі цікавыя ўмовы
Маладыя з Мінска вырашылі адсвяткаваць вяселле на нядзельным маршы
Паляк спрабаваў незаконна перасекчы мяжу, каб убачыць каханую дзяўчыну з Беларусі
Як вытрымаць некалькі тыдняў самаізаляцыі ў сям'і і не рассварыцца. Раіць псіхолаг
Свет
Польшча абвергла паведамленне Мінабароны Беларусі пра парушэнне мяжы
Пасля ўездзу ў Латвію трэба рабіць дадатковы тэст на каранавірус. Прычым ён не адмяняе самаізаляцыі
Пуцін і Байдэн абмеркавалі сітуацыю вакол Украіны
Біткойн працягвае расці. Ужо $64 тысячы
У Крамлі не выключаюць, што Расію могуць адключыць ад заходніх аплатных сістэм
Патрыярх Кірыл: Заразіцца каранавірусам праз прычасце немагчыма
У ЗША прыпынілі выкарыстанне вакцыны Johnson & Johnson пасля паведамленняў аб тромбах
Афіша
У суботу адбудзецца канцэрт салідарнасці хору «Унія»
У Батанічным садзе пачынаецца тыдзень бэзу
«Ураджай» купалаўцаў, тэатр Сінгапура і contemporary цырк: новая падборка анлайн-відовішчаў на тыдзень
Лявон Вольскі сёння правядзе анлайн-канцэрт для слухачоў з Украіны
Галоўнае
Украінец перахварэў на каранавірус чатыры разы
Спектакль «Чарнобыльская малітва» паводле Алексіевіч у РТБД замянілі на другі
Былы кіраўнік штаба Чэрачня пакінуў Беларусь
Беларусь прапанавала Азербайджану запусціць рэйсы ў ЗША праз Мінск
Агурбаш: Артысты, якія не паедуць на «Славянскі базар», аўтаматычна пераходзяць на бок святла
Беларускага адваката з ЗША Юрася Зянковіча схапілі ў Маскве і завезлі ў СІЗА КДБ
Нямецкія партнёры прыпыняюць супрацоўніцтва з «Гродна Азот»
Рэклама на NN.BY
Усяго патроху
У Слуцку рыбак працягвае лавіць рыбу, нягледзячы на палаючае поле за спінай ЭПІЧНАЕ ВІДЭА
Як правесці летнія канікулы з карысцю — сем выдатных ідэй
«У РУУС сказалі, што я занадта прыгожа апранутая, каб спакойна хадзіць па вуліцах». Доктарцы ў бчб-адзенні далі вялізны штраф і звольнілі з працы
Чым небяспечная джынсавая тканіна і якія ёй ёсць альтэрнатывы?
Рэклама на NN.BY
Фота / Відэа
«Выхапіў у міліцыянта траўматычны пісталет». Мужчыну, затрыманага падчас паходу на Дразды, вінавацяць… у рабаванні
Праўладныя актывісты абурыліся іконамі пакутнікаў, у якіх страляюць супрацоўнікі НКВД — а гэтыя абразы вісяць ужо 15 гадоў
Рэклама на NN.BY
Апытанка
Анекдоты
Анекдот. А аказалася, што не мы…
Анекдот. «Усім папіцот» і «ўсім папітнацаць»
Анекдот. У Беларусі нават снег баіцца ісці…
Самае чытанае
«У РУУС сказалі, што я занадта прыгожа апранутая, каб спакойна хадзіць па вуліцах». Доктарцы ў бчб-адзенні далі вялізны штраф і звольнілі з працы
Сям'я ябацек распавяла, як ім жывецца ў Новай Баравой — кранальны рэпартаж з дзяржСМІ
Памёр саліст «Песняроў» Леанід Барткевіч
Старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў затрыманы па крымінальнай справе і знаходзіцца ў СІЗА КДБ
Праўладныя актывісты абурыліся іконамі пакутнікаў, у якіх страляюць супрацоўнікі НКВД — а гэтыя абразы вісяць ужо 15 гадоў
Самае лайканае
Медыкі апублікавалі страшныя сведчанні пра тое, што робяць з людзьмі ў беларускіх турмах
Айцішнік Аляксей Караткоў адмовіўся даваць паказанні: Мой дзед пад страхам смерці не стаў супрацоўнічаць з фашыстамі. Што б ён рабіў у маёй сітуацыі?
«У Жодзіне адвялі ў душавую і сталі дубасіць. А пры вызваленні міліцыянер сказаў: «Давайце яму дубінку ў сраку засунем»
«У РУУС сказалі, што я занадта прыгожа апранутая, каб спакойна хадзіць па вуліцах». Доктарцы ў бчб-адзенні далі вялізны штраф і звольнілі з працы
Праўладныя актывісты абурыліся іконамі пакутнікаў, у якіх страляюць супрацоўнікі НКВД — а гэтыя абразы вісяць ужо 15 гадоў
Гарачыя тэмы
Сям'я ябацек распавяла, як ім жывецца ў Новай Баравой — кранальны рэпартаж з дзяржСМІ
Памёр саліст «Песняроў» Леанід Барткевіч
Медыкі апублікавалі страшныя сведчанні пра тое, што робяць з людзьмі ў беларускіх турмах
Інтэрнэт з дапамогай VPN — ці насамрэч гэта бяспечна?
Белстат: За 2020-ы насельніцтва зменшылася на 60 тысяч. У 2019-м было мінус 19
Скандал: Славакія выявіла, што пастаўленыя ёй вакцыны «Спутніка» адрозніваюцца ад той, якая праходзіла праверку
Мікола Ермаловіч, які вярнуў беларусам ВКЛ. Новы нумар «Нашай гісторыі» і дзе яго купіць
«Я стаў менш пузатым буржуем». Што сказаў Бабарыка ў судзе
Віктар Бабарыка моцна схуднеў ФОТА
PDF версія
Каляндар
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30
Рэклама на NN.BY
Рэклама на NN.BY
Падзякі
Дзякуем фундатарам НН Віталю Броўку, В.Ваяйкову, Яўгену Чыгіру…
Дзякуем фундатарам НН Беляўцовай, П.Петруку, Ігару Хаменку, В.Палсцюку…
Дзякуем фундатарам НН Каці Вініцкай, Віялеце і Вячаславу Кавалёвым
Дзякуем фундатарам НН Віталю Броўку, А.Небераву, Д.Калядзе…
Дзякуем фундатарам НН А.Герасіменку, Богдану, В.Жыдовічу, М.Крупко, Саковічу, а асабліва Андрэю К. і чалавеку, які падпісаўся «За выкрыццё цемры»…
Даслаць навіну Падтрымай НН Рэклама на NN.BY
Версія для смартфонаў
Навіны Усяго патроху Культура Нашы партнёры
  • Улада
  • Выбары-2020
  • Эканоміка
  • Фінансы
  • Грамадства
  • Здарэнні
  • Свет
  • Спорт
  • Аўто
  • Меркаванні
  • Ад рэдакцыі
  • Архіў
  • Блог "Новая Беларусь"
  • Тэсты
  • Белдызайн з rOtring
  • Здароўе
  • Моды
  • Ежа
  • Інтэрнэт і СМІ
  • Вясёлыя карцінкі
  • Навука і тэхналогіі
  • Хата
  • Надвор'е
  • На правах рэкламы
  • Каханне і сэкс
  • Конкурс сэлфі
  • Карысная інфа
  • Прыгожае
  • Беларускія нулявыя
  • Гісторыя
  • Афіша
  • Музыка
  • Мова
  • Архітэктура
  • Кіно
  • Літаратура
  • Культура. Рознае
  • Беларусы замежжа
  • Тэатр
  • Wearebettors.com
Кантакты
© Прыватнае прадпрыемства «ННбай» УНП 193437024.
Усе правы абароненыя. Выкарыстанне платных матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных рускамоўных версій матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных беларускамоўных версій матэрыялаў дазваляецца пры ўмове наяўнасці актыўнай гіперспасылкі на NN.BY у першым абзацы.
Дызайн сайту — арт-студыя PRAS
Уверх