У інтэрнэце пачалася акцыя «Запалі сьвечку за Тыбэт». Яе ініцыятары заклікаюць выказаць салідарнасьць з Тыбэтам, запаліўшы сьвечку 7 жніўня а 21:00 (па мясцовым часе). Такая акцыя прымеркаваная да пачатку 29-ых летніх Алімпійскіх гульняў, што пройдуць у Пэкіне.

«Мы просім усіх ахвочых далучыцца да нас, – пішуць ініцыятары праекту www.candle4tibet.org. – У дзень адкрыцьця Алімпіяды запаліце сьвечку ў сваім доме, на працы ці ў іншым грамадзкім месцы. Пастаўце сьвечку на падваконьнік, на стол... туды, дзе іншыя змогуць пабачыць яе зьзяньне. Наша акцыя – гэта не пратэст супраць Алімпіяды, гэта падтрымка свабоды!»

8 жніўня арганізатары акцыі накіруюць лісты кіраўнікам дзяржаваў сьвету з падрабязнай інфармацыяй пра тое, колькі жыхароў іх краіны хочуць, каб Тыбэт стаў вольным.

Для таго, каб прыняць удзел у акцыі, вам неабходна зарэгістраваць сваю сьвечку на сайце www.candle4tibet.org. Для рэгістрацыі неабходна ўказаць сваё імя, прозьвішча, электронны адрас і краіну.

Таксама зьвярніце ўвагу на карту ўнізе галоўнай старонкі сайту. Клікнуўшы на кнопку Join!, вы зможаце дадаць свой горад на сусьветную карту прыхільнікаў свабоднага Тыбэту. Ад вас будзе патрабавацца карцінка і зычэньне.

Тыбэт — гэта краіна, забраная камуністычным Кітаем. Тыбэт ужо 60 гадоў змагаецца за нацыянальную незалежнасьць. Духоўным лідэрам тыбэтцаў застаецца Далай-Лама, які знайходзіцца ў выгнаньні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?