05.04.2017 / 14:22

Данкверт адмовіўся працаваць з Беларуссю пасля пагроз Лукашэнкі 18

ria.ru

Кіраўнік Рассельгаснагляду Сяргей Данкверт папрасіў зняць з яго абавязкі па кантролі за пастаўкамі тавараў з Беларусі. Такую заяву ён зрабіў у часе свайго выступу на III Міжнародным аграрным форуме «Овощкульт».

«Чаму я адзін, [а там магчыма] крымінальная справа … Я папрасіў кіраўніцтва адвесці мяне ўбок, бо, можа, я сапраўды шкоднік нейкі, разбірайцеся з крымінальнай справай», — сказаў Данкверт.

Паводле яго слоў, даручыць кантраляваць пастаўкі прадуктаў з Беларусі можна «новаму намесніку» міністра сельскай гаспадаркі.

«Цяпер у нас ёсць новы намеснік міністра сельскай гаспадаркі, яму рынкі даручаны, ветэрынарыю ён ведае, быў маім намеснікам. Хай ён нейкі час Беларусь павядзе і паглядзіць, дзе перадузятасць», — сказаў Данкверт.

Згодна з інфармацыяй на сайце Рассельгаснагляду, з 6 сакавіка 2017 г. намеснікам міністра сельскай гаспадаркі Аляксандра Ткачова стаў Яўген Непаклонаў, які да гэтага, з 2011 года быў намеснікам Данкверта.

У пачатку лютага Лукашэнка запатрабаваў распачаць у Беларусі крымінальную справу ў дачыненні да Сяргея Данкверта. На думку Лукашэнкі, кіраўнік расійскага ведамства наносіць шкоду Беларусі, перашкаджаючы ўвозу беларускіх прадуктаў харчавання ў Расію. «Нам трэба вывучыць пытанне і распачаць крымінальную справу па Данкверту … за нанясенне ўрону дзяржаве», — заявіў тады кіраўнік Беларусі. Паводле яго слоў, «усе гэтыя Данкверты» — людзі зацікаўленыя. «У кожнага велізарныя латыфундыі, яны самі з'яўляюцца вытворцамі таго ці іншага прадукту», — заявіў Лукашэнка журналістам.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

3
Пikeтчык / Адказаць
05.04.2017 / 14:48
Все они сильны когда скопом то ли в Украину то ли в Сирию , а когда касается собственных шкур сразу в кусты.
38
Николай Веремеев, зав. кафедрой политологии БГЭУ / Адказаць
05.04.2017 / 15:21
Что вы носитесь с этим Данквертом? Он ничего не решает. Решает президент России, который поддерживал и будет поддерживать суверенную независимую Беларусь.
1
попилушко / Адказаць
05.04.2017 / 15:42
Николай Веремеев, зав. кафедрой политологии БГЭУ, Что вы носитесь с этим Данквертом? а вы что носитесь с этим губошлепом?
Паказаць усе каментары/ 18 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру