Доктар Рональд Эванс (Ronald M. Evans) з калегамі з інстытуту Говарта Х’юза (Howard Hughes Medical Institute) дасьледавалі на мышцах рэчывы, здольныя павялічваць сілу й выносьлівасьць цягліцаў. Адно з гэтых рэчываў — AICAR, раней вывучалася як сродак ад атлусьценьня й дыябэту другога тыпу. AICAR аказаў абсалютна нечаканае дзеяньне: без трэніровак пасьля прыёму AICARмышы на 44 % павялічвалі дыстанцыю свайго прабегу на тэставым коле.

AICAR запускае ў клетцы каскад рэакцый у адказ на павышаны расход «унівэрсальнага паліва» — АТФ (адэназынтрыфосфарнай кіслаты). Паводле слоў Эванса, дзеяньне прэпарату практычна ідэнтычнае дзеяньню доўгіх фізычных практыкаваньняў. Апроч павелічэньня сілы й выносьлівасьці, рэчыва спрыяе зьніжэньню ўзроўню інсуліну й павелічэньню хуткасьці абмену тлушчаў у арганізьме мышэй.

У будучыні, як мяркуюць навукоўцы, яго можна будзе выкарыстоўваць для лячэньня атлусьценьня, дыябэту, а таксама розных формаў цяглічнай дыстрафіі.

А пакуль, каб не ўзьнікала спакусы замяніць фізычныя практыкаваньні таблеткай, у супрацоўніцтве з Сусьветнай антыдопінгавай асацыяцыяй Эванс стварыў высокаадчувальны мэтад для вызначэньня сьлядоў AICAR у крыві й мачы.

Паводле svobodanews.ru

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0