Грамадства2020

Натарыуса, якая не прымала «хворых на ДЦП аўтыстаў», на вачах журналіста «НН» шпіталізавалі праз праблемы з псіхікай

Дзіўную аб’яву аднаго са сталічных натарыусаў апублікавала ў сацсетках мінчанка Юлія. З паперкі, прышпіленай да дзвярэй, вынікала, што натарыус К. не прымае людзей «з захворваннямі ДЦП (аўтыстаў)».

«Наша Ніва» вырашыла пагаварыць з К. асабіста. Праўда, ужо праз некалькі хвілінаў размовы стала зразумела, што жанчына неадэкватна ўспрымае рэальнасць. Яна паскардзілася, што людзі з натарыяльнай палаты, «не разабраўшыся», пастаянна зрываюць налепку пра «аўтыстаў». Але ўцямна патлумачыць, якую праблему для яе складаюць кліенты з аўтызмам, К. не змагла. Замест гэтага яна расказвала пра тое, што за ёй сочаць, яе апрамяняюць, яна «сядзіць пад бамбардзіроўкай радыёвыпраменьвання», якое звязвае з людзьмі са слабым слыхам і мабільнымі прыладамі… 

Маналог К. перарваў адзін з наведнікаў. Высветлілася, што некалькі кліентаў, якія чакалі пад дзвярыма натарыуса, аніякія і не кліенты, а супрацоўнікі Беларускай натарыяльнай палаты. Яны заўважылі, што з калегай не ўсё ў парадку і выклікалі хуткую дапамогу.

Па словах калегаў, К. 62 гады, яна жыве адна. Не замужам, дзяцей таксама не мае.

«Не раздзімайце гісторыю, К. проста хворы чалавек! Мы самі гэта выявілі два тыдні таму. Раней усё было нармальна, яна добры спецыліст. Што там, можа, абвастрэнне веснавое?.. Раней такога не было», — запэўніў памочнік старшыні Беларускай натарыяльнай палаты Артур Стрэх. 

«Яна заўсёды была своеасаблівым чалавекам, але гэта было не так агрэсіўна», — патлумачыла Тамара Емяльянава, экс-старшыня натарыяльнай палаты.

Супрацоўнікі суседніх фірмаў, якія месцяцца ў тым жа будынку, распавялі прыкладна тое ж самае — К. заўсёды вылучалася своеасаблівасцю, але праблемы з ёй пачаліся ў апошні час. Яна без дай прычыны выклікала ўчастковага на будаўнікоў, пісала скаргі на асацыяцыю шмадзетных сямей.

Тым часам дактары хуткай, пагутарыўшы з К., выклікалі псіхіятрычную брыгаду.

Натарыуса шпіталізавалі.

Каментары20

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

«Забіць яго ці адрэзаць яму яйцы я не рашыўся». Падрабязнасці трагедыі ў Гданьску, дзе ваяр катаваў бойфрэнда, а пасля забіў сябе45

«Забіць яго ці адрэзаць яму яйцы я не рашыўся». Падрабязнасці трагедыі ў Гданьску, дзе ваяр катаваў бойфрэнда, а пасля забіў сябе

Усе навіны →
Усе навіны

Смерць удовам. Археолаг расказаў пра знаходку, якая сведчыць пра жудасны звычай першых славян на Беларусі29

Бум на матчу па ўсім свеце: попыт расце, запасы змяншаюцца5

Пяць парад, як проста пазбавіцца ад паху і плям поту на адзенні3

Расіяне тры гадзіны білі па Харкаве КАБамі, балістыкай і шахедамі. Здзейснена камбінаваная атака на Дняпро2

«Купалаўцы» анансавалі пачатак новага тэатральнага сезона1

Пасажырка «не ўклалася ў таймінг» падчас санітарнага прыпынку — міжнародны аўтобус паехаў без яе5

Стаў вядомы лёс збеглых дзікабразаў у Рэчыцкім раёне2

Берасцеец увозіў у Польшчу бярозавае палена. Аказалася, гэта костка маманта2

Выдаліў акаўнт, пачысціў тэхніку — і ўсё адно прыйшлі. Мікіта Лосік расказаў, як яго вылічылі сілавікі25

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Забіць яго ці адрэзаць яму яйцы я не рашыўся». Падрабязнасці трагедыі ў Гданьску, дзе ваяр катаваў бойфрэнда, а пасля забіў сябе45

«Забіць яго ці адрэзаць яму яйцы я не рашыўся». Падрабязнасці трагедыі ў Гданьску, дзе ваяр катаваў бойфрэнда, а пасля забіў сябе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць