05.04.2017 / 19:23

Топ-10 дзіўных татуіровак, прысвечаных беларускім рэаліям ФОТЫ 23

«Наша Ніва» адшукала дзіўныя татуіроўкі, якія неяк звязаныя з Беларуссю. Але матывацыю тых, хто набіў іх сабе, мы да канца так і не змаглі зразумець.

Самую вядомую татуіроўку з выявай Лукашэнкі зрабіла сабе Ася Махно. Дзяўчына — чэмпіёнка Беларусі па муай-тай і фельчар «хуткай дапамогі». У інтэрв'ю «Белсату» дзяўчына тлумачыла, што сэнсам тату лічыць Лукашэнку, які застанецца з намі назаўжды.

«Жыві ярка, любі бульбу» — пакінуў сабе на ўсё жыццё маладзён з Расіі.

Кіраўнік дзяржавы на спіне ў аднаго дэмбеля-пагранічніка з Брэста.

Дзяўчына жыве ў Ізраілі: «Вы ведаеце, што нацыянальная бібліятэка цяпер ёсць у Ерусаліме»

А гэтая дзяўчына набіла сабе выяву палаючага пашпарта.

Хлопец зрабіў у сябе на грудзях тату з дзяржаўным гербам і надпісам «З намі Бог».

Андрэй Жукаў прысвяціў татуіроўку гораду Мінску, таму што ён тут нарадзіўся і вырас.

А гарадзенец прысвяціў тату славутасцям горада:

Канадзец Даніэль Корса зрабіў татуіроўку з выявай дзяржаўнага сцяга Беларусі. Нападаючы мінскага «Юнацтва» атрымаў грамадзянства Беларусі.

Татуіроўка Дзмітрыя Міравана, на нашу думку, самая незвычайная. Майстар набіў… партрэт Аляксандра Саладухі. Дзмітрый жартуе, што гэта традыцыйная беларуская татуіроўка.

Бачылі яшчэ больш дзіўныя тату? Пакідайце спасылкі ў каментах!

МН, ІА

3
mikola ramanau / Адказаць
05.04.2017 / 19:37
NN! Tut sto sabralisa adny *hvorye*? Nehta maljavau Stalina i Lenina,a tut Novy *Bog*..........
1
хамса / Адказаць
05.04.2017 / 19:44
>Бачылі яшчэ больш дзіўныя тату? не бачыла, але чула) прыйшоў адзін мужык да венеролага - дохтарка выскачыла за дзверы не ўсілах стрымаць смех.. у мужыка на чэлесе быў савецкі знак якасці)
2
Штукар / Адказаць
05.04.2017 / 19:50
Беларускі гумар жорсткі і безлітасны.
Паказаць усе каментары/ 23 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру