05.04.2017 / 17:09

Псіхатэрапеўт: Недамаганні ў дзяцей могуць сведчыць аб дэпрэсіі 8

Недамаганні ў дзяцей могуць сведчыць аб дэпрэсіі, паведаміла сёння на прымеркаванай да Сусветнага дня здароўя прэс-канферэнцыі «Дэпрэсія: давай пагаворым» урач-псіхатэрапеўт гарадскога дзіцячага псіханеўралагічнага дыспансера Алена Васілевіч, перадае БЕЛТА.

«Бацькі часта не могуць зразумець, што адбылося з дзіцем. Было спакойным і падатлівым, а потым стала вельмі эмацыянальна рэагаваць на ўсё. Перыяды плаксівасці і засмучанасці змяняюцца агрэсіяй, грубасцю. На фоне яшчэ няяўнага зніжэння настрою з'яўляюцца прыкметы фізічнага недамагання і скаргі на боль разнастайнай лакалізацыі. Часам парушэнні з боку дыхальнай, сардэчна-сасудзістай і стрававальнай сістэм на доўгі час засланяюць сам дэпрэсіўны стан», — адзначыла Алена Васілевіч.

У дзяцей можа з'явіцца запаволенасць мовы, нежаданне гуляць у гульні, якія патрабуюць увагі. Таксама характэрны страх, звязаны з пагрозай уласнаму існаванню, або асцярогі за жыццё і здароўе блізкіх, што суправаджаюцца хваляваннем і парушэннямі сну, страх перад школай, настаўнікамі і інш.

«Дэпрэсіўнае расстройства ў дзіцячым узросце патрабуе ўважлівай дыферэнцыяльнай дыягностыкі і комплекснага медыка-псіхалагічнага лячэння», — падкрэсліла доктар.

Часцей за ўсё па спецыялізаваную дапамогу звяртаюцца падлеткі.

Паводле слоў спецыяліста, яшчэ нядаўна дэпрэсіўны стан лічыўся ўласцівым выключна сталай асобе, але цяпер даказана, што такія расстройствы могуць узнікаць у любым узросце. У дзяцей першых гадоў жыцця ў большасці выпадкаў іх правакуе фізічнае і псіхаэмацыяльнае адлучэнне ад маці, ва ўзросце старэйшым за 4 гады — неспрыяльная сямейная сітуацыя, з 6-7 гадоў — праблемы, звязаныя са школай, у падлеткаў — парушэнне адносін з аднагодкамі. У адрозненне ад дарослых, у непаўналетніх дэпрэсіўная сімптаматыка дапаўняецца асабістай ахоўнай рэакцыяй.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

15
Юрась Быкаў / Адказаць
05.04.2017 / 18:59
Ніякай дэпрэсіі няма. Гэта ўсё выдумкі, каб апраўдаць ляноту і нявыхаванасць. Калі ўжо напаткае роспач або сум трэба проста памаліцца перад Найсвяцейшым Сакрамантам і ўсё пройдзе.
1
*** / Адказаць
05.04.2017 / 19:50
Юрась Быкаў, Ды что Вы, прямо так все просто?! Я вот живу рядом с больным депрессией и скажу, что это серьезнейшее заболевание. Ужас для близких. Некоторым больным даже инвалидность дают. Вы попробуйте такого больного к врачу отправить за помощью, за лечением многое о себе услышите "приятного". Не дай Бог.
1
le mantar / Адказаць
05.04.2017 / 20:30
Юрась Быкаў, не адмаўляю моцы малітвы, але дэпрэсія - гэта медыцынскі факт і самая сапраўдная хвароба. Недаацэньваць яе вельмі небяспечна. Нервовая сістэма - такі ж орган, як і ўсе астатнія ў чалавечым целе, які можа "паламацца". Больш за тое, працяглая дэпрэсія вядзе да іншых захворванняў, фізічныя праявы якіх больш заўважныя, і якія можна было папярэдзіць, своечасова пачаўшы лячыць дэпрэсію.
Паказаць усе каментары/ 8 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру