Адключэнне ацяплення пачалося ў Мінскай вобласці, паведаміла БЕЛТА начальнік аддзела цеплавой гаспадаркі і энергетыкі ГА «ЖКГ Мінскай вобласці» Таццяна Шмігельская.

«Учора падпісанае рашэнне Мінаблвыканкама з нагоды адключэння сістэм ацяплення. Дакумент не ўтрымлівае канкрэтнай даты поўнага адключэння. Згодна з тэхнічным кодэксам усталяванай практыкі (ТКП) на працягу трох дзён сярэдняя тэмпература вонкавага паветра павінна складаць плюс 8 градусаў, што з'яўляецца падставай для спынення цеплазабеспячэння. З улікам геаграфічнага становішча розных раёнаў Мінскай вобласці і бягучай кліматычнай сітуацыі райвыканкамы маюць права самі прымаць рашэнні па адключэннях», — сказала Таццяна Шмігельская.

Паводле яе слоў, рашэнне аблвыканкама разасланае для выканання ў раёны. Адключэнні ацяплення ўжо пачаліся ў адміністрацыйных будынках. Некаторыя кацельні не прадастаўляюць магчымасць асобнага адключэння такіх будынкаў без спынення падачы цяпла аб'ектам іншых катэгорый. У гэтым выпадку іх цеплазабеспячэнне працягваецца. Адключэнні ў жылым фондзе стануць наступным этапам завяршэння ацяпляльнай кампаніі. У апошнюю чаргу падача цяпла будзе спыненая аб'ектаімсацыяльнай сферы — бальніцам, школам, дзіцячым садам і інш.

Камунальнікі Мінскай вобласці ўжо фармуюць планы мерапрыемстваў па падрыхтоўцы аб'ектаў ацяпляльнай інфраструктуры да наступнага асенне-зімовага перыяду.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0