05.04.2017 / 18:35

У Мінску з грузавіка на хаду выпала карова 12

Сёння ў Мінску з грузавіка на хаду выпала карова, паведаміў БЕЛТА афіцыйны прадстаўнік Мінскага гарадскога ўпраўлення МНС Аляксандр Папко.

Ратавальнікам у 11.30 паступіла паведамленне аб тым, што ў раёне вул. Кіжаватава на школьнай тэрыторыі знаходзіцца карова. Як аказалася, жывёла выпала з грузавіка — на хаду ў аўтамабіля адчыніліся дзверцы кузава.

«МНС не займаецца адловам і выратаваннем жывёл, але тут гаворка ішла пра бяспеку людзей, у прыватнасці дзяцей, таму ратавальнікі прыбылі на месца выкліку. У выніку інцыдэнту пацярпелых няма, карову злавілі і пасадзілі назад у фургон», — адзначыў Аляксандр Папко.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

1
ктото / Адказаць
05.04.2017 / 19:13
на мясокмбинат везли, могла убежать..
4
mikola ramanau / Адказаць
05.04.2017 / 19:21
Karova ni pacjarpela? Niczoga ni zlamala ? Nu i Dobra !
1
петя / Адказаць
05.04.2017 / 19:38
mikola ramanau, што добра? Што карова не пацярпела? Так можаце быць упэўнены - ужо пацярпела, далі ёй токам паміж рагоў, падцапілі за нагу, садралі шкуру і г.д.
Паказаць усе каментары/ 12 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру