Сыноптыкі зрабілі прагноз надвор’я на дзень цырымоніі адкрыцьця Алімпійскіх гульняў. Яны прадказваюць Пэкіну навальніцу з дажджом і папярэджваюць, што тайфуны могуць сарваць спаборніцтвы ў іншых гарадах.

Арганізатары неаднакроць заяўлялі, што дождж выклікае найбольшы неспакой, таму што ў цырымоніі адкрыцьця бяруць удзел больш за 10 тысяч выканаўцаў, а па заканчэньні чакаецца вялікі фаервэрк.

Два ці тры тайфуны, як чакаецца, прыйдуць з боку Ціхага акіяну з 8 да 24 жніўня, то бо калі Алімпіяда будзе ў самым разгары.

Штормы могуць ударыць па Ганконгу й перашкодзіць спаборніцтвам па конным спорце, якія будуць праходзіць тут. Апроч таго, штормы могуць парушыць частку алімпійскіх футбольных турніраў, асабліва сустрэчы, заплянаваныя ў прыбярэжным Шанхаі.

Высокапастаўленыя чыноўнікі з Пэкінскага мэтэаралягічнага бюро пацьвердзілі, што на 8 жніўня прагназуецца кепскае надвор’е. Пры гэтым яны выказваюць спадзеў, што да вечаровай цырымоніі неба праясьніцца.

Паводле mignews.com

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0