06.04.2017 / 12:57

Асалода для пурыстаў: ТЭСТ па слоўніку Ластоўскага 12

Беларускі грамадскі і палітычны дзеяч, пісьменнік, публіцыст, гісторык, філолаг, літаратуразнаўца, этнограф Вацлаў Ластоўскі ў 1924 годзе выдаў «Падручны расійска-крыўскі (беларускі) слоўнік».

Ластоўскі заклікаў адмовіцца ад запазычанняў і не выкарыстоўваць словы, сугучныя са словамі з іншых моваў. У прадмове ён пісаў: «Мова, перапоўненая чужаземскімі словамі, з'яўляецца ізалятарам культуры ад народных масаў. … Адроджаная наша мова павінна стацца добрым правадніком культуры, а гэткай яна зможа быць толькі тады, калі ў ёй будзе найменш чужых слоў…». Хоць Ластоўскі і піша, што словы браў з народных гаворак і кніг, навукоўцы сцвярджаюць, што вялікая іх частка — так званыя паветалізмы, або рэгіяналізмы, а многія аўтар папросту стварыў сам.

Мы зазірнулі ў слоўнік і адшукалі там безліч словаў, сэнс якіх адгадаць зусім няпроста. Паспрабуйце самі ў новым тэсце «Мовы Нанова» і «Нашай Нівы».

Найбліжэйшыя заняткі курсаў «Мова Нанова» ў Мінску адбудуцца ў кавярні «Грай» (Інтэрнацыянальная, 33 — за Палацам Рэспублікі, злева ад Дома Ваньковічаў) у панядзелак, 10 красавіка, а 18.30.

Госць — псіхіятр Станіслаў Саковіч. Уваход вольны!

Расклад заняткаў па ўсіх гарадах

Алеся Літвіноўская, Настасся Роўда

1
Янка / Адказаць
06.04.2017 / 14:55
Лепей быць пурыстам, чым гаварыць і пісаць "абы б зразумелі" ...
1
ага / Адказаць
06.04.2017 / 15:14
11/12 Пярокруг ня ведаў.
1
З-пад абарогу / Адказаць
06.04.2017 / 15:27
О то чад! Болей такіх тэстаў!
Паказаць усе каментары/ 12 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру