Пасля трагедыі ў Санкт-Пецярбургу ўсе праблемы адышлі на задні план. Пра гэта ў інтэрв'ю тэлеканалу «Мір» заявіў Аляксандр Лукашэнка.

kremlin.ru

kremlin.ru

3 красавіка, калі адбыўся тэракт у пецярбургскім метро, у горадзе з візітам знаходзіўся кіраўнік Беларусі.

«Вы ведаеце, што былі шматлікія супярэчнасці, праблемы ў адносінах Беларусі і Расіі па пэўных пытаннях. І гэта напружвала і мяне, і прэзідэнта Пуціна. Усё было непрыемна, тым больш паміж нашымі дзяржавамі. І мы рыхтаваліся да гэтай сустрэчы, і мы ідзем на гэтую сустрэчу. Тут адбываецца як раз паралельна ў гэты ж момант тэрарыстычны акт. І ўсё вось гэтыя праблемы, якімі мы жылі, можа быць, некалькі месяцаў да нашай сустрэчы - мы былі поўныя рашучасці паспрачацца, рассячы гэты Гордзіеў вузел, — усе яны адышлі на задні план. Мы зразумелі сапраўдную каштоўнасць у гэтым жыцці. Ну што такое спрэчкі па нафце, па газе і іншым, калі нечакана ў цябе пад носам адбываецца тэрарыстычны акт і гінуць людзі, якіх мы павінны абараніць», — сказаў Лукашэнка.

Таксама адзначаецца, што ў час размовы галоўная ўвага была ўдзелена тэме інтэграцыі на постсавецкай прасторы. Аляксандр Лукашэнка грунтоўна распавёў пра стан і перспектывы беларуска-расійскіх адносін. У прыватнасці, абмяркоўваліся пытанні развіцця гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, правядзення сумесных стратэгічных вучэнняў «Захад-2017», вынікі нядаўняй сустрэчы прэзідэнтаў Беларусі і Расіі ў Санкт-Пецярбургу. Лукашэнка таксама адказаў на актуальныя пытанні аб бяспецы ў рэгіёне і барацьбе з тэрарызмам у свеце.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?