Як стала вядома «Нашай Ніве», экс-журналіст БТ Дзяніс Бальшакоў стаў прэс-сакратаром інфармацыйнага агенцтва «Спутнік» у Беларусі. 

Дзяніс Бальшакоў.

Дзяніс Бальшакоў.

Дзяніс Бальшакоў — асоба вядомая. Ён аўтар нашумелага рэпартажа на БТ падчас Плошчы-2006, у якім сцвярджалася, што ўдзел у пратэстах бяруць наркаманы. Былі паказаныя нават шпрыцы, якія, як кажуць удзельнікі тых падзей, здымачная група прывезла з сабой, таксама тагачасны студэнт журфака «знайшоў» у намётах пратэстоўцаў порначасопісы.

Пасля гэтага прозвішча Бальшакова ў журналісцкай супольнасці стала назыўным. 

Тады, 11 гадоў назад, быў нават цэлы флэш-моб: Бальшакову пісалі смс-кі з пытаннем, ці не сорамна яму за той сюжэт. А ён пайшоў у суд — маўляў, у паведамленнях абражалі яго гонар і годнасць.

Пасля Бальшакоў знік з публічнай прасторы — быў то ў БРСМ, то з'язджаў працаваць у Кітай. І вось цяпер вярнуўся ў Беларусь.

У размове з журналістам «Нашай Нівы» Бальшакоў сказаў толькі, што нічога не будзе каментаваць. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?