Беларусь пакуль адкладае падпісанне Мытнага кодэксу Еўразійскага эканамічнага саюза. На брыфінгу 6 красавіка начальнік упраўлення інфармацыі — прэс-сакратар МЗС Дзмітрый Мірончык не назваў даты, калі наша краіна падпіша гэты дакумент. 

Астатнія краіны — чальцы ЕАЭС падпісалі Мытны кодэкс на саміце ў снежні 2016 года. Аляксандр Лукашэнка на саміт не паехаў і кодэкс не падпісаў. 

У сувязі з гэтым журналісты пацікавіліся ў Мірончыка, ці плануецца падпісанне Мытнага кодэксу на саміце ЕАЭС, які пройдзе 14 красавіка ў Бішкеку.

«У цяперашні час завершаная праца па аналізе ўсіх дакументаў, прапанаваных да падпісання ў снежні 2016 года. Разлічваем, што ў бліжэйшы час адкрытых пытанняў да нас не застанецца», — адказаў прадстаўнік беларускага МЗС. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?