Астраномы з Абсерваторыі Канкоя прыйшлі да высновы, што сістэма TRAPPIST-1 можа аказацца непрыдатнай для жыцця. Яны тлумачаць гэта тым, што на зорцы, вакол якой круціцца сем экзапланет, адбываюцца магутныя выкіды плазмы. Пра гэта паведамляе УНІАН са спасылкай на выданне Science Alert.

NASA

Даследчыкі прааналізавалі даныя аб свяцільнасці зоркі, атрыманыя касмічным тэлескопам «Кеплер». За 80-дзённы перыяд яны зафіксавалі 42 успышкі высокаэнергетычнага выпраменьвання. Пяць з іх мелі адразу некалькі пікаў інтэнсіўнасці. Сярэдні час паміж гэтымі выбліскамі складаў усяго 28 гадзін.

На думку навукоўцаў, мясцовыя геамагнітныя буры ў сотні ці тысячы разоў мацнейшыя за тыя, што адбываліся на Зямлі, уключаючы Сонечны супершторм 1859 года. Падчас гэтай падзеі па ўсім свеце назіраліся яркія палярныя ззянні. Акрамя таго, адбылася адмова тэлеграфных сістэм у Еўропе і Паўночнай Амерыцы.

Паводле даных спецыялістаў, каб атмасфера стабілізавалася пасля сутыкнення з выкідам плазмы ад TRAPPIST-1, павінна прайсці каля 30 тысяч гадоў. Акрамя таго, сіла магнітнага поля экзапланет для сістэмы павінна дасягаць дзясяткаў і сотняў Гаўс, хоць у Зямлі гэтая велічыня складае 0,5 Гаўса.

У 2016 годзе астраномы абвясцілі, што ім удалося выявіць сістэму TRAPPIST-1, у якой знаходзяцца тры экзапланеты. Яны круцяцца вакол чырвонага карліка, аддаленага ад Зямлі на адлегласць у 39 светлавых гадоў. Нябесныя целы аддаленыя адно ад аднаго на адлегласць, якая ў дзесяць разоў меншая за дыстанцыю Марса ад Зямлі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?