За студзень-чэрвень айчынныя бровары зварылі 18,36 млн дал піва, што на 5,1 % больш, чым за аналягічны пэрыяд 2007 году.

На першым месцы па-ранейшаму знаходзіцца менскі бровар «Крыніца» — 37,3 % ад агульнага аб’ёму зваранага піва, на другім — «Аліварыя» — 17,4 % і на трэцім, бабруйскі «Сябар» — 15,6 %. Доля «Лідзкага піва» складае 12,2 %, «Берасьцейскага» — 8,1 %, «Рэчыцкага» — 7,8 %.

Што датычыць імапрту ячменнага напою, то ў параўнаньні са студзенем-чэрвенем мінулага году ён павялічыўся на 58,1 % (да 6,461 млн дал). У грашовым выражэньні гэта складае $39,797 млн (+61,7 %), паведамляе bsb.by.

Першае месца па аб’ёмах паставак займае Расея: 4,541 млн дал (+34,7 %) на суму $31,019 млн (+47,1 %). На другім месцы прадукцыя ўкраінскіх бровараў — 1,879 млн дал на суму $7,913 млн. Аб’ём імпарту з Украіны вырас ў 2,8 разу. Імпарт чэскага піва павялічыўся на 41,3 % да 0,024 млн дал на суму да $0,423 млн (+40 %).

CП, паводле bsb.by

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0