Расійскі пісьменнік, лаўрэат прэміі «Нацыянальны бестселер» Аляксандр Гарос памёр у Тэль-авіўскай бальніцы ад анкалагічнага захворвання. Яму быў 41 год.

«Саша памёр. Бога няма», - напісала пісьменніца, жонка аўтара Ганна Старобінец у «Фэйсбуку».

Вось што напісала пра Гароса літаратурны крытык Галіна Юзэфовіч.

Гарос нарадзіўся ў беларускім Наваполацку ў 1975 годзе. Будучы пісьменнік жыў у Рызе, вучыўся на філалагічным факультэце Латвійскага ўніверсітэта і факультэце журналістыкі МДУ, пасля чаго пісаў у часопісы «Эксперт», «Вокруг света» і для інтэрнэт-парталу «Сноб».

У суаўтарстве з Аляксеем Еўдакімавым напісаў раманы «Шэрая слізь» і «Галаваломка», а таксама зборнік малой прозы пад назвай «Чучхе».

У 2003 годзе «Галаваломка» прынесла Гаросу і Еўдакімаву прэмію «Нацыянальны бестселер».

Аб дыягназе сям'я пісьменніка даведалася ў 2015 годзе. Апошнія месяцы жыцця літаратар лячыўся ў Медыцынскім цэнтры імя Сураскі ў Тэль-Авіве.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?