Французскія навукоўцы з горада Тулуза адкрылі незвычайную вакансію. Ім патрэбныя добраахвотнікі, якія змогуць 2 месяцы ляжаць у ложку. Прапануюць добрую кампенсацыю, піша «Новое Время».

medes.fr

Для таго, каб прыняць удзел у праграме, узрост кандыдата павінен быць ад 25 да 40 гадоў, а індэкс вагі ў межах ад 22 да 27.

Эксперымент праводзіцца для стварэння стану арганізма, блізкага да таго, у якім знаходзяцца касманаўты ў бязважкасці. Паддоследныя павінны будуць 60 дзён ляжаць на ложку пад нахілам, каб ногі былі вышэй за тулава. Есці і мыцца ім таксама прыйдзецца лежачы. Навукоўцы абяцаюць заплаціць 16 тысяч еўра, але на працягу чатырох гадоў.

Падаць заяўку можна на сайце інстытута.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?