Гісторыя1818

7 красавіка — дзень пачатку беларускай палітычнай рэвалюцыі

7 красавіка (25 сакавіка па старым стылі) 1917 у Мінску адбыўся З'езд беларускіх нацыянальных арганізацый. Чаму гэтая дата вылучаецца нават у багаты на падзеі 1917 год, расказвае гісторык Анатоль Сідарэвіч.

«Гэта першы ў гісторыі з'езд беларусаў. Як левыя, так і правыя, як палітычныя, так і культурныя дзеячы сабраліся разам, каб абмеркаваць будучыню.

Упершыню былі сфармуляваныя беларускія пастулаты. Абранае беларускае прадстаўніцтва перад расійскім Часовым урадам і мясцовымі органамі ўлады, — кажа Анатоль Сідарэвіч. —

І ёсць пэўная сімволіка ў тым, што ён адбыўся 25 сакавіка па старым стылі, у дзень, калі і праваслаўныя, і каталікі адзначалі Звеставанне. А праз год, 25 сакавіка — па новым ужо стылі — 1918 года была абвешчаная незалежнасць Беларускай Народнай Рэспублікі.

Такім чынам сто гадоў таму пачалася беларуская палітычная рэвалюцыя. Ідэалагічны базіс яе быў падведзены ад 1903 — калі Грамада сфармулявала ідэю незалежнасці Беларусі».

Ініцыятарам з'езду быў Аркадзь Смоліч,

тады кіраўнік мінскай арганізацыі Беларускай сацыялістычнай грамады, а пазней — сябра Рады БНР, аўтар першай «Геаграфіі Беларусі», акадэмік, расстраляны ў 1937-м.

Аркадзь Смоліч.

Смоліч разаслаў запрашэнні, на якія адгукнуліся 150 чалавек. «Дзе адбываўся з'езд — не ведаю, Зоська Верас не згадвала ва ўспамінах», — кажа Сідарэвіч.

Смоліч вітаў удзельнікаў ад імя БСГ.

Ад Беларускай хрысціянскай дэмакратыі прамаўляў ксёндз Вінцэнт Гадлеўскі, якога немцы загубяць у Трасцянцы ў Другую сусветную.

Вінцэнт Гадлеўскі казаў на з'ездзе: беларусам, каб быць моцным народам, трэба мець нацыянальную школу, культуру, мову і аўтаномію.

З'езд вызначаўся адзінадушшам ва ўсіх важных пытаннях. «У хуткім часе яго ўдзельнікі разыйдуцца ў поглядах. Жылуновіч і Фальскі стануць камуністамі, Смоліч і Заяц увойдуць у Раду БНР, Зямкевіч стане правым, Аляксюк стане на прапольскія пазіцыі. Але на з'ездзе ўсе адзінадушна давалі адлуп эсэру Метліну, які з трыбуны заявіў, што беларусаў не існуе».

На з’ездзе казалі пра школьніцтва, выдавецкую справу, самакіраванне, палітычныя пытанні.

Сярод камісій, якія былі сфармаваныя, вылучалася этнаграфічная. Бо пытанне этнаграфічных межаў было адным з самых вострых палітычных пытанняў у той час.

Паўставалі літоўская, польская дзяржавы, і яны дэкларавалі свае правы на частку беларускіх тэрыторый.

З'езд стварыў Беларускі нацыянальны Камітэт, які меўся быць органам улады на ўсіх беларускіх землях. На чале яго стаў Раман Скірмунт. «Скірмунт, як былы дэпутат Дзяржаўнай думы, член Дзяржаўнай рады імперыі, мог годна прадстаўляць БНК перад Піцерам і Варшавай.

Раман Скірмунт.

Але абранне памешчыка кіраўніком Нацыянальнага камітэта сустрэла рэзкую крытыку: мінскія бальшавікі на чале з Фрунзе-Міхайлавым фактычна скарысталіся гэтым, каб пачаць антыбеларускую кампанію.

Дарэчы, «сваіх» бальшавікоў у Мінску, каб не вайна, не было б. Вільгельм Кнорын прызнаваў гэта, пішучы, што ў «рамесным і мяшчанскім Мінску бальшавіцкіх традыцый ніколі не было». А з’явіліся яны дзякуючы «старой бальшавіцкай гвардыі, закінутай вайной з Ленінграда, Масквы, Іванава і іншых цэнтраў».

 На з’ездзе сфармавалі і дэлегацыю ў Пецярбург, да Часовага ўраду, каб заявіць аб правах беларускай нацыі. Успаміны пра паездку пакінуў Гадлеўскі. «Скончылася яна нічым.

Часовы ўрад не быў згодны нават на федэрацыю. Добра вядомая фраза Керанскага: мы не збіраемся ператвараць Расію ў этнаграфічны музей», —

кажа Сідарэвіч. — Хоць пазней лідар расійскіх эсэраў Чарноў са скрухай прызнаваў: мы недаацанілі нацыянальнае пытанне».

Болей пра з’езд можна пачытаць у кнізе Станіслава Рудовіча «Час выбару», яго пратаколы перадрукаваныя ў кнізе ўспамінаў Зоські Верас «Я помню ўсё».

Праз год пасля З'езду нацыянальных арганізацый, 25 сакавіка 1918, Рада Беларускай Народнай Рэспублікі абвесціць незалежнасць.

Каментары18

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Мяркуючы па пасажырапатоку транспарту, насельніцтва Беларусі з 2019-га скарацілася, можа, нават на 1,2 мільёна чалавек15

Мяркуючы па пасажырапатоку транспарту, насельніцтва Беларусі з 2019-га скарацілася, можа, нават на 1,2 мільёна чалавек

Усе навіны →
Усе навіны

Журналісты высветлілі імя «Доктара Зло», што катаваў украінскіх палонных у расійскай калоніі6

Лукашэнка расказаў сваё ўяўленне пра ролю прафсаюзаў у краіне6

Польку затрымалі ў Гданьску за абразу беларускі4

Жыхары «Новай Баравой» выступілі супраць цырка-шапіто ў іх раёне. Чым скончылася?6

Прарасійская актывістка Мірсалімава патлумачыла, чаму нельга забараняць чытаць «экстрэмісцкія» выданні7

Злоўленая ў Сеніцы жывёліна аказалася шалёным ваўком. У міліцыі расказалі падрабязнасці6

Як упарадкавалі сквер Амара Хаяма ў Мінску

Жанчына займалася сэксам з будысцкімі манахамі, а пасля шантажавала іх13

Беларускі школьны настаўнік расказаў, колькі зарабляе на ферме ў Нідэрландах1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мяркуючы па пасажырапатоку транспарту, насельніцтва Беларусі з 2019-га скарацілася, можа, нават на 1,2 мільёна чалавек15

Мяркуючы па пасажырапатоку транспарту, насельніцтва Беларусі з 2019-га скарацілася, можа, нават на 1,2 мільёна чалавек

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць