12 красавіка «Белтэлекам» правядзе планавыя прафілактычныя работы на абсталяванні па ўсёй краіне. Пра гэта паведамляе сайт кампаніі.

Прафілактыка закране эфірную трансляцыю тэлевізійных праграм і ўсе радыёстанцыі. Перапынак у вяшчанні будзе доўжыцца з 9.00 да 15.00.

Работы плануюць правесці на перадаючым, электрасілавым абсталяванні і антэна-мачтавага збудаваннях. Наступная маштабная прафілактыка эфірнага абсталявання запланавана на 11 кастрычніка гэтага года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0