Тэлеканал Fashion TV выпусьціў у эфір прамацыйны відэаролік 16-гадовай беларускай мадэлькі Тані Дзягілевай. Да гонару рэдактараў тэлеканалу варта адзначыць, што яны нарэшце навучыліся адрозьніваць нашую краіну ад Расеі, і называюць Таню менавіта «мадэлькай зь Беларусі». Больш за тое: у тытрах імя Тані пададзена ў беларускай транскрыпцыі — Tanya Dziahileva, акурат як у пашпарце.

«Цяжка не заўважыць Таню — такія ў яе вялікія вочы, нібы ў лялькі, ды доўгія-доўгія залатыя валасы», — хваліць дыктарка маладую беларуску. Але ж і худзенькая Таня, нібы тая чароцінка! Здаецца, вецер падзьме — і захістаецца… Нічога, прыедзе на канікулы да бацькоў — адкормяць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?