Фота Сяргея Гудзіліна

8 красавіка чакаецца воблачна з праясненнямі. Пераважна па паўночнай палове краіны пройдуць невялікія кароткачасовыя дажджы, магчымы мокры снег. Вецер паўночна-заходні ўмераны, днём парывісты.

Тэмпература паветра мінімальная ноччу -2.. + 4°С, максімальная днём +5.. + 11°С, па паўднёвым захадзе да + 13°С.

9 красавіка вялікая частка краіны апынецца ў вобласці павышанага атмасфернага ціску, якая распаўсюджваецца з Заходняй Еўропы. Чакаецца воблачна з праясненнямі. Пераважна без ападкаў. Ноччу і раніцай у асобных раёнах туман.

Тэмпература паветра мінімальная ноччу ад -3°С па ўсходзе да + 5°С па захадзе краіны, максімальная днём +8.. + 15°С.

10 красавіка надвор'е ў краіне будзе фармаваць вобласць павышанага атмасфернага ціску і цёплыя паветраныя масы, якія паступаюць з паўднёвага захаду Еўропы. Чакаецца пераменная воблачнасць. Пераважна без ападкаў. Ноччу і раніцай у асобных раёнах туман.

Тэмпература паветра мінімальная ноччу +1.. + 6°С, максімальная днём +13.. + 20°С, па паўднёвым захадзе да + 22°С.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?