Міністэрства абароны Расіі заявіла, што амерыканскі ракетны ўдар па авіябазе ў Сірыі меў вельмі нізкую баявую эфектыўнасць. Па сцвярджэнні Мінабароны, мэты дасягнулі толькі 23 крылатых ракеты з 59. Дзе ўпалі астатнія, невядома.

У выніку ўдару, па дадзеных расійскіх вайскоўцаў, былі знішчаны шэсць самалётаў МіГ-23 у рамонтных ангарах, склад, навучальны корпус і радыёлакацыйная станцыя. Загінулі чацвёра сірыйскіх вайскоўцаў, шасцёра атрымалі раненні, двое прапалі без вестак.

Мінабароны заявіла, што узлётна-пасадачная паласа, рулежная дарожка і самалёты, якія знаходзіліся на стаянках, не пашкоджаны

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?