Фрэгат ВМФ Расіі «Адмірал Грыгаровіч», які правёў у Чорным моры дзесяць дзён, вяртаецца ў Міжземнае мора ў кірунку Сірыі, пра гэта 7 красавіка паведамляецца на старонцы сайта Bosphorus Observer ў твітары.

Сайт Bosphorus Observer адсочвае праход баявых караблёў праз турэцкія пралівы.

Як паведамляе ТАСС са спасылкай на ваенна-дыпламатычную крыніцу ў Маскве, ваенны карабель, узброены крылатымі ракетамі «Калібр», у рамках чарговага паходу ўвойдзе ў Міжземнае мора пасля 14:00. Ён павінен наведаць пункт матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння ВМФ Расіі ў сірыйскім Тартус.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?