Аўтобус рухаўся па праспэкце Незалежнасьці недзе ў раёне восьмага кілямэтра. У салёне было чалавек пяць Адзін пасажыр задрамаў, а калі прачнуўся, пабачыў, што прапусьціў свой прыпынак.

Відавочна нецьвярозы, ён рынуўся да кабіны кіроўцы з патрабаваньнямі затармазіць. Той не пагаджаўся. Тады пасажыр дастаў пісталет і стаў размахіваць ім. Кіроўца спыніў аўтобус. Пад пагрозамі ўзброенага парушальніка пасажыры выйшлі на вуліцу. Кіроўца — сьледам.

У нейкі момант ён скарыстаўся замяшаньнем, ускочыў у аўтобус і націснуў на газ. Праехаў мэтраў 30-40 і спыніўся, каб падабраць пешаходаў. Тады буян стрэліў з пнэўматычнага пісталета. Чатыры кулі прабілі заднюю шыбу аўтобуса. На шчасьце, ніхто не пацярпеў.

Затрымалі парушальніка ў той жа дзень. Супраць яго ўсчатая крымінальная справа за асабліва зламыснае хуліганства.

Паводле: «Вечерний Минск»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0