У першым туры адбывалася інтэрнэт-галасаванне футбольных заўзятараў, а таксама галасаванне прафесійнага журы, у склад якога ўвайшлі: паўабаронца мінскага «Дынама» Арцём Быкаў, тэлекаментатар і намеснік дырэктара дэпартамента маркетынгу і камунікацый АБФФ Дзмітрый Герчыкаў, рэдактар SPORT.TUT.BY Кірыл Клімянкоў, Арцём Лук’яненка з гурту Naviband і Алесь-Францішак Мышкевіч з гурту «The Superbullz».

Выніковая табліца конкурса выглядае так:

  • Сталiца Марса — 22.
  • Laurynienka — 20.
  • Міп-бэнд — 17.
  • Mashin’ Gun — 14.
  • Антон Шахорскі — 14.
  • Кацярына Блоцкая — 10.
  • Ferris Wheel — 9.
  • Ліс і Лес — 7.
  • Адась Грыневіч-Матафонаў — 7.
  • Сразу Май — 7.
  • Хведар Грувіч — 6.

Конкурсныя песні можна паслухаць ці спампаваць тут: VK, SoundCloud, YouTube

13 КРАСАВІКА АДБУДЗЕЦЦА ПЕРШЫ ПАЎФІНАЛ.

У ім возьмуць удзел Кацярына Блоцкая, Laurynienka«Міп-бэнд». У якасці запрошанага госця на сцэну выйдзе гурт «The Superbullz». Нагадаем, што лідар гурту — Алесь-Францішак Мышкевіч з’яўляецца адным з сябраў журы конкурсу.

Імпрэза пройдзе ў кавярні «Грай» (вул. Інтэрнацыянальная 33). Пачатак, а 19-й гадзіне.

Кошт квітка — 5 рублёў. Квіткі можна набыць на ўваходзе ў кавярню.

Даведкі па тэлефоне: +375259969376.

***

ДРУГІ ПАЎФІНАЛ ПРОЙДЗЕ 27 КРАСАВІКА.

У ім возьмуць удзел «Сталіца Марса», Антон Шахорскі«Mashin’ Gun». Па выніках канцэртных выступаў напрыканцы кожнага з двух мерапрыемстваў журы разам з гледачамі вызначаць фіналістаў. Два фіналісты і пазмагаюцца за галоўныя прызы.

Пераможцу вызначыць пашыраны склад журы з футбалістаў, музыкаў, музычных крытыкаў, вядомых людзей Беларусі, якія на камеру будуць агучваць свой выбар. Відэа з вызначэннем пераможцы ўсе ўбачаць на святочным канцэрце.

Пераможцы, прызёры і ўладальнікі спецыяльных прызоў будуць абвешчаны на вялікім фінальным канцэрце, які пройдзе напрыканцы траўня. Акрамя выступлення пераможцаў і запрошаных зорак, на мерапрыемстве адбудзецца прэм’ера кліпа для лепшай песні і прэзентацыя музычнай складанкі «Мова — Музыка — Футбол» з песнямі па-беларуску прысвечанымі футболу, якія стварылі беларускія музыкі за 26 гадоў незалежнасці Беларусі.

ПАДРАБЯЗНЕЙ ПРА КОНКУРС МОЖНА ПАЧЫТАЦЬ ТУТ.

САЧЫЦЬ ЗА НАВІНАМІ КОНКУРСА МОЖНА ПРАЗ СУПОЛКУ «УКАНТАКЦЕ».

ІП Белавус П.М. УНП ‎691764397