Польскі дэпутат звярнуўся з адпаведнай прапановаю ў міністэрства адукацыі. Міністэрства пагадзілася аднавіць праграму. «Прыйшоў час зрабіць наступны крок — забяспечыць фінансаванне тэлеканалу «Белсат»», — напісаў у сацсетцы Тышкевіч.

Стыпендыяльная праграма імя Кастуся Каліноўскага паўстала пасля Плошчы ў 2006-м. Тады ўдзельнікаў пратэсту пачалі звальняць з працы і адлічваць з вучобы. Аляксандр Мілінкевіч звярнуўся да польскага ўраду з просьбай падтрымаць рэпрэсаваных студэнтаў. Польскі ўрад за адныя суткі распрацаваў і падпісаў праект дапамогі — Праграму Каліноўскага. 

У 2017-м было некалькі выпадкаў, калі студэнтаў адлічылі з ВНУ за ўдзел у акцыях пратэсту, адзначае «Белсат».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0