Аповесць-казку «Маленькі прынц» французскага пісьменніка Антуана дэ Сэнт-Экзюперы пераклалі на трохсотую мову — арабскую мову хасанія. Пра гэта паведамляе партал тэлевізійнай сеткі France Info.

Такім чынам, кніга стала самай перакладанай ў свеце пасля Бібліі і Карана.

Хасанія — мова, на якой гавораць у Маўрытаніі і Заходняй Сахары, дзе яна мае статус дзяржаўнай.

«Гэтая мова, не вельмі вядомая шырокай публіцы, мела сімвалічнае значэнне для Антуана дэ Сэнт-Экзюперы, таму што менавіта на поўдні Марока, дзе гавораць на хасаніі, аўтар знакамітай казкі чэрпаў натхненне», — адзеачае рэсурс.

Казка, апублікаваная ў 1943 годзе, была прададзеная ў свеце накладам у больш як 200 мільёнаў асобнікаў.

Па-беларуску «Маленькі прынц» быў выдадзены ў 1989 у перакладзе Ніны Мацяш.