Жыхарка вёскі Вялікія Матыкалы Брэсцкага раёна не толькі села п'янай за руль легкавога аўтамабіля, але і здзейсніла на ім ДТЗ, праехаўшы ўсяго толькі некалькі дзясяткаў метраў, паведамляе sb.by.

Начальнік аддзялення агітацыі і прапаганды ДАІ УУС Брэсцкага аблвыканкама Наталля Сахарчук падзялілася падрабязнасцямі:

— Жыхарка Вялікіх Матыкалаў, кіруючы аўтамабілем Ford Sierra, рухалася па вуліцы Цэнтральнай, дзе сутыкнулася з прыпаркаваным на абочыне аўтамабілем Renault Lagunа. Абедзве машыны атрымалі механічныя пашкоджанні.

Пасля аварыі кіроўца праехала яшчэ некаторую адлегласць, пакуль яе не спыніў участковы інспектар. На месца здарэння прыбылі супрацоўнікі ДАІ. Падчас разбору высветлілася, што напярэдадні паездкі жыхарка Вялікіх Матыкалаў разам з сяброўкай ужывала алкаголь. Потым вырашыла падвезці яе дадому. Праехаць трэба было міма некалькіх дамоў, на гэтай кароткай адлегласці кіроўца і ўчыніла ДТЗ.

Праведзенае медасведчанне пацвердзіла наяўнасць у яе ў крыві алкаголю - 1,7 праміле. Калі інспектары ДАІ афармлялі дакументы, яна проста з бутэлькі адпіла яшчэ некалькі глыткоў. Пры гэтым сцвярджала, што знаходзіцца на чацвёртым месяцы цяжарнасці…

У дачыненні да парушальніцы складзены адміністрацыйныя матэрыялы. Акрамя пазбаўлення правоў кіроўцы на 5 гадоў, ёй давядзецца выплаціць штраф у памеры 65 базавых велічынь.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0