У суботу стартаваў чэмпіянат Беларусі па футболе сярод каманд першай лігі. Галоў у гэты дзень было забіта звышдастаткова, без сенсацый таксама не абышлося, але самая характэрная падзея гульнявога дня адбылося ў Оршы. Мясцовая каманда мінімальна саступіла пінскай «Хвалі», але вечар упрыгожыў нечаканы для многіх учынак паўабаронцы аршанцаў Уладзіслава Знака. Хлопец адразу пасля завяршэння матча з пінскай «Хваляй» проста на броўцы зрабіў прапанову сваёй дзяўчыне Рэгіне. Вось як гэта выглядала.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?