Беларусь атрымае ад Расеі яшчэ каля $ 1 млрд крэдытаў. Аб гэтым сёння ў эфіры тэлеканала АНТ паведаміў намеснік прэм'ер-міністра Уладзімір Сямашка.

Уладзімір Сямашка пракаментаваў некаторыя вынікі перамоваў беларускага і расійскага прэзідэнтаў у Санкт-Пецярбургу 3 красавіка. Так, пасля сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна будзе зноў адкрыта крэдытаванне па лініі Еўразійскай фонду стабілізацыі і развіцця.

«Трэці, чацвёрты транш, кожны па $ 300 млн - разам гэта $ 600 млн у год паступіць у Беларусь на вельмі выгадных умовах, у добрыя тэрміны, па нізкіх стаўках і гэтак далей. Таксама было зроблена даручэнне яшчэ дадаткова каля $ 1 млрд крэдытаў таксама на добрых умовах вылучыць», - сказаў Уладзімір Сямашка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0