Віцебская дыяцэзія Рымска-каталіцкага касцёла ў Беларусі, творчы калектыў «Беларуская капэла», ГА «Віцебскае музычнае таварыства» сумесна арганізуюць фестываль «Віцебскі арганны шлях». У межах гэтага фестывалю адбудуцца канцэрты арганнай і камернай музыкі па ўсёй тэрыторыі Віцебскай дыяцэзіі пры каталіцкіх парафіях.

23 красавіка адбудзецца першы такі канцэрт у Віцебскай катэдры Езуса Міласэрнага а 15.00 гадзіне (вул. Воінаў-інтэрнацыяналістаў, 28). Выступаюць: Наталля Акініна (мецца-сапрана), Віктар Кісцень (арган). Вядзе праграму Святлена Немагай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0