Галоўная задача вернікаў на Вялікдзень — наведаць храм. Фарбаваць яйкі і мыць дом — гэта другарадныя справы. Пра гэта Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі, Патрыяршы Экзарх усёй Беларусі Павел распавёў на перадвелікоднай сустрэчы з журналістамі, каментуючы пытанне аб традыцыях беларусаў на Вялікдзень.

— У храмах святары тлумачаць, як трэба рыхтавацца (да Вялікадня). Але ў храмах не так шмат людзей слухае. А дыктар па тэлебачанні скажа: «Цяпер надыходзіць чысты чацвер, трэба рыхтаваць жыллё, дом памыць». Кажуць, што галоўнае — яйкі велікодныя пафарбаваць. Гэта набожныя традыцыі, але гэта ўсё другаснае. Галоўная задача — сустрэцца з Хрыстом. Наведванне храма — гэта першарадная задача.

Што да сумесных літургічных мерапрыемстваў праваслаўнай і каталіцкай царквы (у гэтым годзе Вялікдзень супадае), то іх не плануецца, заявіў Мітрапаліт.

— Мы разам служыць не можам, маліцца не можам. Хоць зусім нядаўна прагучала думка: давайце мы разам збярэмся і будзем разам маліцца пра мір. Але я стаўлюся да гэтага скептычна, бо мы (і праваслаўныя, і каталікі) кожны дзень молімся пра мір — і раніцай, і ўвечары

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0