«Нанёс два ўдары рукой па галаве скульптуры «Мінскага гарадавога», якая ўвасабляе парадак і спакой на вуліцах горада» — абвінавачанне Касінерава
Чакаецца, што 11 красавіка стане вядомая дата суду над актывістам анархісцкага руху Вячаславам Касінеравым. Пра гэта паведаміла яго сяброўка Марына Насенка.

У афіцыйным абвінавачанні актывіста анархісцкага руху Вячаслава Касінерава гаворыцца, што ён «груба парушыў грамадскі парадак» і «дзейнічаў з выключным цынізмам».
Паводле абвінавачання, Касінераў учыніў хуліганскія дзеянні: «накінуў на шыю скульптуры «Мінскага гарадавога» пятлю (якая імітуе пятлю для павешання), выкананую з канату светлага колеру, які выдзяляецца на фоне скульптуры і прыкметны для навакольных, пасля чаго зацягнуў пятлю каля шыі скульптуры і, у працяг сваіх дзеяньняў, нанёс два ўдары рукой па галаве скульптуры «Мінскага гарадавога», якая ўвасабляе парадак і спакой на вуліцах гораду».
-
У Беларусі забаранілі кітайскія тэлефоны. Норма ўтрымання свінцу ў іх была перавышана ў 330 разоў
-
Паглядзіце, які мілы сабака працуе на памежным пераходзе з Латвіяй ФОТАФАКТ
-
«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі
Цяпер чытаюць

«Незалежнасць не падае з неба і не даецца назаўсёды. Яе трэба абараняць». Ціханоўская выступіла з заявай да 35-годдзя прыняцця Дэкларацыі аб суверэнітэце

Каментары