У Мінску ў сувязі з масавымі наведваннямі месцаў пахаванняў 15 і 16 красавіка ў выпадку павелічэння пасажырапатоку будзе арганізаваная праца дадатковага рухомага саставу на гарадскіх аўтобусных маршрутах, паведамілі ў ДП «Мінсктранс».
Так, дадатковы рухомы састаў можа быць задзейнічаны на аўтобусных маршрутах:
№ 5Э «ДС Чыжоўка — могілкі «Міханавічы»;
№ 31 «ДС Уручча-2 — Калодзішчанскія могілкі»;
№ 68 «ДС Карастаянавай — Паўночныя могілкі»;
№ 94С «АС Аўтазаводская — Чыжоўскія могілкі»;
№ 109 «ДС Карбышава — Паўночныя могілкі»;
№ 170Э «АС Паўднёва-Заходняя — Заходнія могілкі».