Мінская заакрама вырашыла забяспечваць ката Дашкевічаў бясплатным кормам 15
Кот Леапольд жыве ў сям’і Дашкевічаў. Ён стаў зоркай Facebook пасля таго, як стала вядома пра яго знікненне падчас ператрусу ў сакавіку на кватэры Змітра Дашкевіча. 26 сакавіка гадаванец вярнуўся да гаспадароў, пра што Наста Дашкевіч паведаміла на ўласнай старонцы.
Пасля публікацыі навіны пра вяртанне ката да гаспадароў адна са сталічных крам тавараў для жывёл вырашыла штотыднёва забяспечваць Леапольда харчаваннем.
Зміцер Дашкевіч ад 22 сакавіка знаходзіцца пад вартай у СІЗА №1. Яго абвінавачваюць у падрыхтоўцы масавых беспарадкаў.