Памежнікі, паліцыянты і супрацоўнікі грамадскай бяспекі Літвы 11 красавіка ўдзельнічалі ў вучэннях па адбіцці дзеянняў дыверсантаў на дзяржаўнай мяжы, паведамляе МУС суседняй дзяржавы.

Pratybos Šalčininkuose © DELFI / Andrius Ufartas

Pratybos Šalčininkuose © DELFI / Andrius Ufartas

Паводле легенды вучэнняў, якія праводзяцца па распараджэнні міністра ўнутраных спраў Эймуціса Місюнаса, спецыяльныя сілы варожай Літве дзяржавы Удзія нелегальна перасеклі мяжу і збіраюцца заняць адну з памежзастаў, а таксама камісарыят паліцыі Салечнікаў.

Пасля таго, як сілы Удзіі былі заўважаныя, на памежным участку знікла радыёсувязь. Псеўдадыверсантам, якія імітавалі ўварванне каля трыццаці дыверсантаў, удалося заняць камісарыят паліцыі. Больш за дзесяць паліцэйскіх падчас уварвання былі «забітыя». Прадстаўнікі МУС сказалі BNS, што пакуль не могуць назваць колькасць задзейнічаных у вучэннях супрацоўнікаў сістэмы УС, таму што вучэнні яшчэ не скончыліся. «Мы хацелі ў рэальных умовах паглядзець, як на такую экстрэмальную сітуацыю будуць рэагаваць літоўскія службы. Пра вучэнні загадзя было паведамлена толькі кіраўніцтву паліцыі, Службе аховы дзяржмяжы Літвы і Службе грамадскай бяспекі. Шараговыя супрацоўнікі, аператары Адзінага цэнтра дапамогі загадзя не ведалі, што гэта вучэнні», — сказаў міністр УС.

Па словах міністра, важна было праверыць, як службы здольныя ўзаемадзейнічаць паміж сабой, абменьвацца інфармацыяй ва ўмовах адсутнасці сувязі, калі інфармацыя аб вылазцы дыверсантаў дайшла да МУС.

Ацэнка вынікаў вучэнняў будзе дадзена пасля рапартаў кіраўнікоў усіх службаў і абмеркавання. «Гэта былі не паказальныя вучэнні, на іх не было ні стральбы, ні дыму. Такія варожыя сілы перасоўваліся бы ціха і хутка, таму вельмі важна было б іх своечасова заўважыць, паведаміць аб іх перамяшчэнні і адэкватна рэагаваць», — сказаў Э. Місюнас.

Як адзначыў часовы кіраўнік паліцыі, назіраючы імітацыю злачынных дзеянняў, некаторыя жыхары звярнуліся ў Цэнтр агульнай дапамогі (ЦАД). Э.Місюнас ж, у сваю чаргу, адзначыў, што ЦАД не перадаў ніякай інфармацыі аб інцыдэнтах, а гэта, паводле яго слоў, дэманструе, што жыхары, якія бачылі «зялёных чалавечкаў», не патэлефанавалі па нумары 112. Прэс-сакратар ЦАП паведаміла BNS, што былі атрыманы званкі жыхароў падчас вучэнняў, аднак спецыялісты іншых службаў пра гэта не інфармавалі, паколькі людзі не прасілі аб дапамозе.

Сістэма УС Літвы занепакоілася гібрыднымі пагрозамі пасля ажыццёўленай у 2014 годзе Расіяй анексіі Крыма. «Зялёнымі чалавечкамі» былі названы расійскія вайскоўцы, якія ў 2014 годзе пачалі анексію Крымскага паўвострава. Усё ж міністр не пацвердзіў, што падчас вучэнняў рыхтаваліся супрацьстаяць менавіта расійскім дыверсантам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?