Мужчына загінуў у выніку падзення з верхніх паверхаў будынка Упраўлення ўнутраных спраў у Гродна. Пра гэта TUT.BY паведамілі відавочцы. Паводле ўдакладненых звестак, ён прыйшоў у міліцыю для правядзення даследавання на паліграфе.

Фота Ігара Рэмзіка

Фота Ігара Рэмзіка

Інцыдэнт адбыўся раніцай. Па сведчаннях відавочцаў, мужчына зваліўся з акна верхняга паверха будынка УУС на вуліцы Акадэмічнай.

Загінулы - 53-гадовы мясцовы жыхар, яго запрасілі ў міліцыю для правядзення паліграфічнага даследавання ў рамках праверкі, што праводзілася ў дачыненні да яго. Пра гэта паведамляе прэс-служба УУС.

«Пасля заканчэння працэдуры мужчына застаўся чакаць вынікаў у фае чацвёртага паверха. Праз некаторы час яго труп быў знойдзены ля будынка УУС. Як мяркуецца, мужчына скончыў жыццё самагубствам».

У абставінах здарэння зараз разбіраецца Упраўленне Следчага камітэта па Гродзенскай вобласці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?