Паліцыя Германіі затрымала падазраванага ў нападзе на аўтобус дортмундскай «Барусіі». Прадстаўнік Генпракуратуры назваў яго прадстаўніком ісламскіх экстрэмістаў, не назваўшы імя.

Акрамя затрыманага паліцыя таксама шукае яшчэ аднаго экстрэміста. У дамах абодвух падазраваных праходзяць ператрусы.

Генпракуратура таксама абвясціла, што зыходзіць з тэрарыстычнай накіраванасці нападу, але пакуль афіцыйна не кваліфікавала здарэнне як тэракт.

Паведамляецца, што на месцы выбухаў каля аўтобуса знойдзены тры аднолькавых ўлёткі з ісламісцкімі лозунгамі.

***

Увечары 11 красавіка каля аўтобуса з футбалістамі адбыліся тры выбухі, калі «Барусія» ехала на стадыён з гатэля. У выніку пацярпеў гулец Марк Бартра, ён ужо праапераваны. Выбухам таксама быў кантужаны паліцэйскі, які суправаджаў аўтобус.

Друкуецца ў межах спецыяльнай рубрыкі «Навіны Германіі»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?