12.04.2017 / 17:21

Пакет дакументаў аб спрашчэнні ўмоў вядзення бізнесу ў Беларусі вынесены на грамадскае абмеркаванне 1

Пакет нарматыўных прававых актаў аб спрашчэнні ўмоў вядзення бізнесу ў Беларусі вынесены на грамадскае абмеркаванне. Дакументы размешчаныя сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, дзе з імі можа азнаёміцца любы ахвотны, паведамляе БЕЛТА.

Пакет уключае праекты дэкрэта і некалькіх указаў. Як растлумачыў журналістам намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Валерый Міцкевіч, асноўныя змяненні ў дэкрэце прадугледжваюць спрашчэнне працэдуры адкрыцця бізнесу і вядзення сваёй справы. Напрыклад, каб адкрыць кафэ, прадпрымальніку будзе дастаткова паведаміць аб гэтым мясцовым органам улады. Пры гэтым бізнесмен гарантуе, што будзе выконваць усе неабходныя патрабаванні. А іх пералік прапануецца мінімізаваць — такую задачу паставіў кіраўнік дзяржавы.

Валерый Міцкевіч расказаў, што ў прапануемых для грамадскага абмеркавання дакументах прадугледжана: «усе цяпер дзеючыя пажарныя, санітарныя правілы будуць адменены, а новыя зацверджаны ў мінімальным варыянце актам кіраўніка дзяржавы». Пералік будзе абмяжоўвацца асноўнымі абавязковымі для выканання патрабаваннямі. Усё астатняе застанецца ў выглядзе рэкамендацый.

Сярод дакументаў ёсць рэгулюючы кантрольна-наглядную дзейнасць. Ім прадугледжваецца істотнае змяншэнне колькасці праверак. У прыватнасці, планавыя наогул будуць адменены. «Застануцца толькі пазапланавыя і строга па вызначаных у дакуменце падставах», — сказаў Валерый Міцкевіч. Паводле яго слоў, гэта дасць магчымасць выключыць праверкі па надуманых прычынах.

Прапануецца таксама ўвесці ў Беларусі інстытут падатковых кансультантаў, своеасаблівых пасрэднікаў паміж бізнесам і падатковымі органамі. Гэта павінна пазбавіць бізнес ад неабходнасці ўнікаць ва ўсе тонкасці падаткаабкладання. Задача прадпрымальніка будзе ў тым, каб прадастаўляць падатковым кансультантам правільныя даныя. «Яны будуць несці адказнасць за паўнату выплаты падаткаў, за іх правільнасць і адказваць, калі што-небудзь не так», — адзначыў Валерый Міцкевіч.

Адначасова са спрашчэннем патрабаванняў, іх канкрэтызацыяй прапануецца ўзмацніць адказнасць уладальнікаў бізнесу за іх захаванне.

Грамадскае абмеркаванне дакументаў будзе праводзіцца на працягу месяца. Усе прапановы будуць разглядацца ў працэсе іх дапрацоўкі. Лукашэнку будзе прадстаўлены абноўлены варыянт. Ад бізнесу і грамадзян чакаюць канкрэтных прапаноў па разняволенні дзелавой ініцыятывы.

0
Маклай / Адказаць
12.04.2017 / 17:52
23-х летнее Крепостное Право дало первую Трещину, но не потому, что власть поумнела, а потому, что обеднела... Активней ищем недостатки в феодально-крепостном строе и Указываем "помещикам" что не так!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру