Кампанія Google выпусціла бясплатную праграму для аматараў маляваць. AutoDraw дапаможа ператварыць крамзолі ў сапраўдныя малюнкі. Так што, калі вы не валодаеце асаблівымі талентамі ў гэтай сферы, то гэтая праграма дапаможа вам, як мінімум, цікава правесці час.
Дадзенай праграмай можна карыстацца як на камп'ютары, так і на планшэце ці смартфоне. Адпаведна маляваць можна з дапамогай мышкі або дотыкам па сэнсарным экране. Вы малюеце жаданую форму, а штучны інтэлект прапануе вам некалькі варыянтаў будучага твору.
Напрыклад, калі вы намалявалі акружнасць, то праграма прапануе вам па выніку мяч, кавун, твар і да т. п. Дзве акружнасці, злучаныя лініяй, AutoDraw распазнае як ровар. На дадзены момант база гатовых малюнкаў не такая вялікая, але распрацоўшчыкі ў хуткім часе плануюць яе пашырыць.