Супраць крымчаніна, які не захацеў праходзіць вайсковую службу ў арміі РФ, распачатая крымінальная справа. Пра гэта ў ходзе прэс-канферэнцыі заявіў расійскі ваенкам Крыма Анатоль Малалетка, паведамляюць інфармагенцтвы.

«Па адным грамадзяніне распачатая крымінальная справа, астатнія лічацца неапавешчанымі, таму што на перыяд правядзення прызыву яны знаходзіліся па-за межамі Крыма», — паведаміў Малалетка.

У цэлым у шэрагі «ўхілістаў» ваенкам Крыма залічыў 200 чалавек, адзначыўшы, што многія з іх на час прызыву з'язджаюць на мацерыковую Украіну, выкарыстоўваючы пры гэтым украінскі пашпарт.

Раней ваенны камісар Крыма Анатоль Малалетка паведаміў, што жаданне праходзіць службу на тэрыторыі РФ выказалі менш за 20 жыхароў Крыма.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?