Напярэдадні парлямэнцкай кампаніі ў інтэрнэце зьявіўся пэрсанальны сайт палітыка Алеся Міхалевіча – www.michalevic.org.

Міхалевіч не навічок у інтэрнэце. Былы намесьнік старшыні партыі БНФ прысутнічае на сацыяльных сетках – «Анднаклясьнікі» і vkontakte.ru, вядзе блог на livejournal-е. Цяпер вось і да сайту сасьпеў.

Старонка Алеся Міхалевіча падзяляецца на наступныя разьдзелы: «Пазыцыя» (палітык тлумачыць чаму ён удзельнічае ў парлямэнцкай кампаніі, а таксама прапануе працу ў сваёй ініцыятыўнай групе), «Прэса» (водгукі пра дзейнасьць Міхалевіча), «Асабістае» (гумар, біяграфія, фотаальбом).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?