12 красавіка ў Луцку, у памяшканні Валынскага краязнаўчага музея адбылося адкрыццё выставы «Неабвешчаная вайна. Валынскі рахунак». Прысвечаная яна загінулым у АТА ўкраінскім героям.

На выставе прадстаўленыя рэчы і экспанаты, непасрэдна прывезеныя з зоны АТА і якія належалі ўкраінскім ваенным: тубусы з РПГ, гільзы, форма, узнагароды, шаўроны, сцягі. Таксама ў музеі быў выстаўлены макет ваеннага бліндажа, дзе ўзноўлены побыт байцоў.

Сярод экспанатаў былі і рэчы беларускіх добраахвотнікаў- шэўрон байца Атраду «Пагоня» і сцяг, падпісаны беларускімі добраахвотнікамі. З’явіліся яны на выставе ў межах праекту па перадачы ў музеі, дзе ёсць экспазіцыі, прысвечаныя АТА, экспанатаў беларускіх добраахвотнікаў. Арганізатарам праекта з’яўляецца Грамадскі сектар Атрада «Пагоня».

12 красавіка спаўняецца тры гады з дня пачатку вайны на усходзе Украіны. У гэты дзень у 2014 годзе расійскія дыверсанты Гіркіна ўвайшлі ў Славянск і ўзялі горад пад кантроль, каб пачаць баявыя дзеянні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?