Пэнсыянэрку зашчаміла між дзьвярыма ў тралейбусе 19‑га маршруту ў Менску.

Каля 8 раніцы ў мінулы панядзелак пажылая жанчына выходзіла на прыпынку «Вуліца Дзянісаўская». Адной нагой яна ўжо стаяла на прыпынку, але тут дзьверы зачыніліся й тралейбус паехаў. Нага і рука пасажыркі апынуліся заціснутымі між створкамі.

У выніку жанчына атрымала пералом трох пальцаў рукі.

Паводле: «Вечерний Минск»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0